Больш за 100 прапаноў паступіла па пытанні будаўніцтва другога касцёла ў Гомелі
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (1)
Па выніках грамадскіх абмеркаванняў склічуць Абласную архітэктурна-горадабудаўнічую раду.
У Гомелі завяршыліся грамадскія абмеркаванні па пытанні будаўніцтва другой у горадзе каталіцкай святыні. Нагадаем, касцёл «Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі» плануецца ўзвесці ў Савецкім раёне на ўскраіне горада паблізу прыпынку грамадскага транспарту «Сонечны», але ўчастак зямлі для гэтых мэтаў пакуль не выдзелены. З гэтай нагоды католікі нядаўна звярнуліся да Прэзідэнта Беларусі.
Грамадскія абмеркавання завяршыліся 27 жніўня, аднак іх афіцыйныя вынікі пакуль не вядомыя. Галоўны архітэктар Савецкага раёна адмовіўся даць якую-небудзь інфармацыю аб выніках грамадскіх абмеркаванняў, спасылаючыся на тое, што іх апублікуюць толькі пасля правядзення абласной архітэктурна-горадабудаўнічай рады. Не была названа нават колькасць гомельцаў, якія выказаліся па гэтаму пытанню.
Аднак у Камітэце па архітэктуры і будаўніцтву Гомельскага аблвыканкама распавялі, спасылаючыся на інфармацыю галоўнага архітэктара Савецкага раёна, што ў працэсе грамадскіх абмеркаванняў паступіла больш за 100 прапаноў. З іх - як «за», так і «супраць» будаўніцтва касцёла, аднак доля тых і іншых пакуль падлічваецца. У той жа час дакладна вядома, што католікі адрасавалі каля 150 станоўчых меркаванняў аб узвядзенні святыні.
Чакаецца, што абласная архітэктурна-горадабудаўнічая рада можа прайсці ў пачатку наступнага тыдня, тады і будуць апублікаваны афіцыйныя вынікі грамадскіх абмеркаванняў і рашэнне рады.
Related items
-
Яшчэ адзін касцёл закрыюць у Мінску. Што пра гэта і іншыя балючыя пытанні распавялі біскупы Папе Рымскаму?
-
Найбуйнейшая пілігрымка з Беларусі адпраўляецца ў Рым
-
Асеннія фотасесіі зрабілі беларускія манахіні
-
Святар РПЦ прайшоў праз Святыя брамы ў Ватыкане. Як так?
-
Новы Апостальскі нунцый упершыню наведаў Гомель – і вось з якой нагоды
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу