З Днём нараджэння павіншавалі пробашча айца Славаміра [ФОТА]
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (1)
Святар каля 25 гадоў служыць у Гомелі, дапамагае душам і развівае сацыяльныя праекты.
Пробашч гомельскай рыма-каталіцкай парафіі Нараджэння Божай Маці айцец Славамір Ласкоўскі 4 лістапада адзначае свой Дзень нараджэння - 56-годдзе. Жадаем яму Божага дабраславення, дароў Святога Духа, здароўя, пастаяннага навяртання да Госпада, узрастання ў веры і, вядома, любіць свой крыж, несці яго з радасцю, з любою служыць Хрысту і душам парафіянаў, стаць святым і дасягнуць Валадарства Нябеснага!
Павіншаваць пробашча з яго святам можна будзе разам з усёй парафіяй пасля ранішняй святой Імшы ў бліжэйшую нядзелю.
Айцец Славамір служыць у Гомелі ўжо каля 25 гадоў. Ён прыняў пасвячэнне ад Папы Яна Паўла II, якога Каталіцкая царква нядаўна абвясціла святым. Убачыўшы сваё пакліканне ў тым, каб ехаць на Усход, на землі, якія дзясяткі гадоў жылі пад засіллем атэізму, малады святар прыбыў у Гомель у канцы 80-х. У той час тут не было ні святыні, ні парафіі. Айцец Славамір доўга дамагаўся рэгістрацыі супольнасці і перадачы памяшкання майстэрні мастакоў - былой капліцы, каб пабудаваць на яе аснове касцёл.
Праз служэнне айца Славаміра, яго цяжкую працу Гасподзь адрадзіў у гомельскім рэгіёне каталіцкія парафіі, а дзейнасць польскага святара па адраджэнні беларускай культуры, евангелізацыі, сацыяльным служэнні ўжо прынесла вялікі плён.
Чытайце таксама і глядзіце ВІДЭА: Гомельскія католікі павіншавалі пробашча з 25-годдзем пасвячэння >>>
Related items
-
Два гады, як зняволены ксёндз Акалатовіч: «Малюся, каб годна прайсці выпрабаванні»
-
Знойдзеныя парэшткі ў Мінску пакуль не перадалі парафіі, будоўля працягваецца
-
Знакаміты касцёл у Кіеве абавязалі вярнуць вернікам – прынята канчатковае рашэнне
-
Святар з горыччу выказаўся пра сваё новае прызначэнне – вернікі адрэагавалі
-
Памяць аўтара «першага беларускага блюзу» ўшанаваў біскуп і ацаніў зробленую ім жырандоль
Dr Gabriel. Fr India.
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу