Раство набліжаецца: здзіві Бога і людзей сваёй міласэрнасцю!
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Бог не лічыць цябе «нулём без палачкі», а наадварот надае каштоўнасці.
У гомельскай рымска-каталіцкай царкве прайшлі адвэнтовыя рэкалекцыі. Каб лепш падрыхтавацца да свята Нараджэння Хрыстовага, рэкалекцыі для гомельскіх католікаў правёў цяперашні пробашч парафіі святога Антонія Падуанскага ў Рагачове айцец Алег Грыгаровіч з ордэна айцоў паллацінцаў, выпускнік варшаўскага і ватыканскага універсітэтаў.
Цэнтральнай тэмай духоўных практыкаванняў стала паняцце «міласэрнасць», бо ў Каталіцкай царкве нядаўна пачаўся Год міласэрнасці. Святар патлумачыў, што значыць міласэрнасць Бога, распавёў, як Гасподзь ставіцца да кожнага чалавека.
- Бог не лічыць цябе нейкім «нулём без палачкі», а наадварот заўсёды надае табе вартасці, - адзначыў айцец Алег.
Паводле яго слоў, Гасподзь заўсёды схіляецца над чалавекам пры яго нават самых жудасных падзеннях і ніколі не асуджае яго. Бог гаворыць: «Ты зможаш падняцца, я дапамагу табе!»
Гасподзь хоча, каб так жа і мы ставіліся да іншых людзей:
- Здзіві Бога і людзей сваёй міласэрнасцю! Палюбі таго, хто не любіць цябе! Будзь міласэрным, як Айцец!
Related items
-
Трохі экзотыкі з... Бранска, дзе мясцовых католікаў амаль не засталося
-
Не толькі на вуліцы: удзельнікі працэсіі Божага Цела ў Гродне масава сведчылі аб сваёй веры ў сацсетках
-
З розніцай у 13 разоў выдзелена дзяржпадтрымка на праваслаўны і каталіцкі «духоўныя цэнтры» Беларусі
-
Чаму ў Беларусі мала святароў і жадаючых імі стаць – меркаванні вернікаў
-
У Беларусь прыехалі мастакі, каб маляваць касцёлы і не толькі, і падзяліліся ўражаннямі