BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Працягваецца запіс у пешыя пілігрымкі ў Будслаў

У дарогу запрашаюць Сямейная пілігрымка і Баранавічы [+ матывуючае ВІДЭА]

Пешае паломніцтва Пінскай дыяцэзіі «Баранавічы - Будслаў» у гэтым годзе пройдзе ў традыцыйным фармаце. За дзевяць дзён каля 300 кіламетраў пройдуць пешшу сотні чалавек, дабіраючыся з песнямі і малітвай да абраза Маці Божай Будслаўскай (гл. фота і відэа).

3-4 ліпеня ў гэтым мястэчку пройдзе штогадовая ўрачыстасць, якая збірае тысячы католікаў з усёй Беларусі. Традыцыйна моладзь, а таксама дарослыя, пенсіянеры, дзеці ў складзе прыкладна 20 пешых пілігрымак з розных рэгіёнаў краіны прыбываюць у Будслаў, праходзячы ў дзень да 30-40 кіламетраў. Для многіх незабыўныя пешыя пілігрымкі ў Будслаў становяцца сапраўдным адкрыццём, сустрэчай з Жывым Богам, пераломным момантам у жыцці.

У 2016 годзе пешая пілігрымка Баранавічы - Будслаў пачнецца 23 чэрвеня ля касцёла Маці Божай Фацімскай. Пачатак у 7.00. Св. Імшу ўзначаліць біскуп Пінскі Антоні Дзям'янка. Запісацца ў пілігрымку можна па тэлефонах: +375 29 523 51 53 а. Павел Ярашэвіч, +375 29 709 00 93 а. Павел Рудзьман, або ў групе ВК vk.com/club54073674

Таксама аб'яўлены запіс у аднадзённую сямейную пілігрымку ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай, якую арганізуе рух сужэнскай духоўнасці "Equipes Notre-Dame". Пілігрымка пачнецца 1 ліпеня ў в. Пузыры (прыкладна 15 км ад Будслава). Для дзяцей будзе арганізавана спецыяльная забаўляльная праграма на прыпынку, маці з маленькімі дзецьмі змогуць прыняць удзел у пілігрымцы ў ролі аніматараў на прыпынку або ў дапамозе на кухні. Арганізатары звяртаюць увагу на тое, што будзе пастаяннае транспартнае і медыцынскае суправаджэнне. Запісацца ў сямейнае паломніцтва можна да 25 чэрвеня на сайце www.end.of.by/helps/piligrim Тэлефоны для даведак: (8025) 926 25 86, (8029) 512 96 84 Аліна і Максім Угорыч.

Media

Last modified onСубота, 02 Ліпень 2016 20:51
Каментары   
+1 #1 Баранавічы 2016-06-07 21:59
Увага, запіс у пілігрымку абавязковы і трывае да 10 чэрвеня!
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць