Біскуп Казімір Велікаселец удзяліў сакрамэнт канфірмацыі і Першую Камунію ў Гомелі [ФОТА]
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Так у гомельскім касцёле адзначылі ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы.
22 траўня, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, у гомельскім рыма-каталіцкім храме біскуп Казімір Велікаселец удзяліў сакрамэнт канфірмацыі моладзі і дарослым, а таксама Першую Камунію - дзецям. Сакрамэнт канфірмацыі прынялі амаль 20 чалавек, а Першую Камунію - чатыры дзяўчынкі і два хлопчыка. Дарэчы, у той жа дзень упершыню прымала Камунію ў Каталіцкім Касцёле і дарослая дзяўчына.
Цэлебруючы Імшу, дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец ахвяраваў яе за тых, хто прыняў сакрамэнт канфірмацыі, Першую Камунію, за хросных бацькоў, а таксама за сябе - бо менавіта ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы ў 1984 годзе ён быў пасвечаны ў прэзбітары.
- Я таксама прымаў Першую Камунію, калі быў такім маленькім, як вы. Але я не быў так прыгожа апрануты. У той дзень бацька вёз мяне на ровары за вельмі шмат кіламетраў у райцэнтр, куды вярнуўся з турмы святар, - распавёў біскуп Казімір, звяртаючыся да дзяцей. - Зараз жа ў вас ёсць свабода, радуйцеся гэтаму, хадзіце ў касцёл, абавязкова пачынайце і канчайце свой дзень малітвай, запрашайце маліцца разам з вамі вашых бацькоў.
«Я - хлеб жывы, які сышоў з неба. Той, хто спажывае хлеб гэты, будзе жыць вечна», - гаворыць Ісус Хрыстос. Жадаючы гэтага сваім дзецям, бацькі прывялі іх у нядзельную школу, дзе сёстры Маці Тэрэзы падрыхтавалі дзяцей да гэтай найважнейшай падзеі ў жыцці.
Сакрамэнт канфірмацыі - гэта дар стаць ваярамі Хрыста, спазнаваць сваю зброю: зброю праўды, зброю Бібліі, абараняць сябе і іншых гэтай зброяй, паказваць, што такое праўда Божая.
Related items
-
Самы папулярны хрысціянскі курс? У беларускім Касцёле пашырае ўплыў «Альфа»
-
Без кантактаў з прэсай і афіцыйных сустрэч правялі першыя дні ў Ватыкане вызваленыя беларускія святары
-
Вызваленых святароў прывезлі з Беларусі ў Ватыкан
-
Выйшлі на волю каталіцкія святары, асуджаныя ў Беларусі да доўгіх тэрмінаў
-
Унікальную серыю ікон стварае майстар крыжа Ефрасінні Полацкай. Сцвярджаецца, што праз адну ўжо здараліся цуды