Аўтапрабег у абарону жыцця прайшоў у Гомелі [ФОТА]
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Кожная дзясятая жанчына ў Гомельскай вобласці адмовілася ад перапынення цяжарнасці пасля перадабортнага кансультавання.
28 траўня, да Міжнароднага дня абароны дзяцей, у Гомелі прайшоў аўтапрабег. Каля дзесяці машын з надпісамі на сцягах і налепках «Аборты - адмова ад будучыні», «Падары жыццё», «Беларусь без абортаў» стартавалі з цэнтральнай плошчы Леніна, праехалі па некалькіх раёнах горада і вярнуліся на плошчу, дзе ўдзельнікі аўтапрабегу раздавалі мінакам інфармацыйныя брашуры пра наступствы абортаў, рэкамендацыі медыкаў і псіхолагаў.
Традыцыйную акцыю арганізавала грамадскае дабрачыннае аб'яднанне «Выратаванне немаўлят», якое аб'ядноўвае хрысціянаў розных канфесій, лекараў-гінеколагаў і прадстаўнікоў многіх прафесій. У гэтым годзе ў акцыі ўдзельнічала таксама «Місіс Беларусь» Юлія Перагудава - разам з мужам Дзмітрыем і двума маленькім дзецьмі.
Паводле звестак арганізатараў аўтапрабегу, у 2015 годзе ў медустановы Гомельскай вобласці звярнуліся каля 3800 жанчын, якія жадаюць зрабіць аборт без медыцынскіх паказанняў. З іх прыкладна 80% жанчын прайшлі перадабортнае кансультаванне. Каля 330 цяжарных маці ў выніку адмовіліся ад перапынення цяжарнасці пасля перадабортнага кансультавання - гэта значыць, жыццё свайму дзіцяці захавала кожная дзясятая жанчына з тых жыхарак Гомельскай вобласці, якія мелі намер зрабіць аборт.
- Гэта таксама дазволіла выйсці на станоўчы прырост у родах. У першым квартале 2016 года на Гомельшчыне нарадзілася на 300 дзяцей больш, чым у той жа перыяд мінулага года. Калі такая тэндэнцыя захаваецца, у Гомельскай вобласці ў 2016 годзе народзіцца каля 19 тысяч немаўлятаў, а ў мінулым годзе нарадзілася 18 тысяч дзяцей, - адзначылі арганізатары акцыі.
Related items
-
«Я не каталічка, але прыходжу ў касцёл». Цікавая дыскусія ўзнікла сярод эмігрантаў
-
Ля касцёла ў цэнтры Мінска працягваецца будоўля. Ці аддалі парафіі знойдзеныя парэшткі?
-
Каталіцкая царква ў Расіі адчувае ціск з-за адмовы арцыбіскупа падпісаць палітычную заяву
-
Самы паважаны каталіцкі іерарх адзначыў 80-годдзе. За што яму падзякавалі беларусы?
-
У Мінску закрылася папулярная хрысціянская крама – але ўсе ўзрадаваліся