У Гомелі абмяркуюць шляхі прадухілення дэмаграфічнай катастрофы ў Беларусі
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца недзяржаўныя арганізацыі, медыкі, сацыяльныя работнікі.
Цэнтр падтрымкі сямейных каштоўнасцяў “Абаронім жыццё” (Mінск) запрашае на канферэнцыю «Шляхі прадухілення дэмаграфічнай катастрофы ў Беларусі», якая запланавана на 28 чэрвеня ў Гомелі. Сустрэча пройдзе ў залі рыма-каталіцкай парафіі Нараджэння Божай Маці (вул. Савецкая 118), пачатак а 15 гадзіне. Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца недзяржаўныя арганізацыі, медыкі, сацыяльныя работнікі.
Праграма
“Дэмаграфічная сітуацыя ў Беларусі” Марына Цімашэнка (Гомель)
“Грамадскія кампаніі па зменах заканадаўства Беларусі з мэтай абароны жыцця” Вольга Кавалькова (Мінск)
“Магчымасці і праблемы перадабортнага кансультавання” Людміла Лагунова (Гомель)
Дыскусія “Супрацоўніцтва і каардынацыя дзейнасці па абароне жыцця ў Гомелі і вобласці”
Related items
-
У Гродне рэабілітавалі Казюкі. Але...
-
У Мінску прэзентавалі план «Залатой Горкі» са скверам на могілках, якога там быць не можа
-
Каталіцкую капліцу, якую ў Расіі разабралі і адправілі на фронт, уратавалі праваслаўныя
-
Дзень нараджэння галоўнага ўніверсітэта Гродна адзначылі малітвай у касцёле
-
У буйным горадзе Расіі знеслі каталіцкую капліцу і адправілі яе дэталі на фронт