Праграма святкавання Божага Нараджэння ў гомельскім касцёле
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Святочная Імша пачнецца апоўначы 25 снежня, таксама пройдуць канцэрты і спектаклі.
Першая святочная святая Імша на Божае Нараджэнне, якое католікі адзначаюць у наступную нядзелю, у гомельскім касцёле пачнецца роўна апоўначы 25 снежня.
- У суботу пасля першай вячэрняй зоркі збіраемся вакол Вігілійнага стала, каб пачаць святкаванне Божага Нараджэння. Спачатку ў коле сям'і, потым у 24.00 прыходзім у касцёл на Набажэнства. Пасля яго канцэрт Калядных спеваў і нешта яшчэ! - запрашае пробашч.
У чацвер пройдзе літургія пакаяння ў 8.00 і ў 19.00. Споведзь будзе прымацца штодня да і пасля святой Імшы, аж да ранішняй службы ў суботу.
У пятніцу пробашч запрашае на ўборку храма ў 8.00.
У нядзелю, 25 снежня, у касцёле працягнуць святкаваць Божае Нараджэнне. Набажэнствы пройдуць у 9.00, у 12.00, у 16.00 і ў 18.30. На святой Імшы ў 9.00 католікі скончаць 9-месячную малітву ў абарону ненароджаных дзяцей, якім пагражае аборт. Тыя, хто маліўся 9 месяцаў у гэтай інтэнцыі, прынясуць на службу адну ружу ў знак выратаванага ад смерці немаўля.
Related items
-
У Мінску прэзентавалі план «Залатой Горкі» са скверам на могілках, якога там быць не можа
-
Каталіцкую капліцу, якую ў Расіі разабралі і адправілі на фронт, уратавалі праваслаўныя
-
У буйным горадзе Расіі знеслі каталіцкую капліцу і адправілі яе дэталі на фронт
-
Як адрэагавалі вернікі на віншаванне Мітрапаліта з чырвонай зоркай – падтрымалі адзінкі
-
Дапусціць вернікаў да Чырвонага касцёла заклікаў яго былы пробашч у адкрытым звароце