Мужчынская група «Жывога Ружанца» ствараецца ў гомельскім касцёле
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Малітва - мужчынская справа, нагадвае пробашч і просіць адгукнуцца 20 чалавек.
У гомельскай рыма-каталіцкай парафіі Нараджэння Божай Маці ствараецца група «Жывога Ружанца» сярод мужчын. У касцёле ўжо шмат гадоў дзейнічаюць чатыры жаночыя групы «Жывога Ружанца», а цяпер, па ініцыятыве пробашча, вырашана стварыць мужчынскую групу. Жадаючых просяць патэлефанаваць на нумар: +375 29 2340534 (Павел).
«Жывы Ружанец» - спосаб арганізацыі Ружанцовай малітвы, прыдуманы ў 1826 г. Паўлінай Марыяй Жарыко. У 1827 годзе ён атрымаў дабраславенне Папы Льва ХІІ, а пазней Папа Рыгор XVI асаблівым распараджэннем зацвердзіў дзейнасць «Жывога Ружанца». Кожная група (ружа) «Жывога Ружанца» павінна складацца з 20 чалавек. Кожны член групы абавязваецца раз на дзень маліцца дзясятак Ружанца (разважаючы над пэўнай Таямніцай) у калегіяльна абранай інтэнцыі, а таксама ў інтэнцыях Папы Рымскага на гэты месяц. Кожны месяц, падчас агульнага сходу членаў ружы, адбываецца абмен Таямніцамі і вызначэнне новай інтэнцыі.
Чытайце таксама:
Related items
-
У беларускім Касцёле адрэагавалі на крытыку ў адрас Папы – але не афіцыйна
-
Дзе ў Беларусі засталіся грэка-каталіцкія парафіі і колькі іх?
-
У чым сімвалізм, новыя дэталі і пры чым польскі святар да сітуацыі з грэка-католікамі Брэстчыны
-
У Брэсцкай вобласці ліквідавалі ўсе грэка-каталіцкія парафіі
-
Каталіцкі святар у Беларусі сустрэў Пасху за кратамі і працягвае знаходзіцца ў зняволенні