Ліванская сям'я хрысціла дзіцяці ў гомельскім касцёле [фота]
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Арабскія католікі жывуць у Гомелі і сталі парафіянамі храма.
Незвычайная сям'я прынесла ў гомельскую каталіцкую царкву для хросту маленькага Томаса. Даўнім вернікам касцёла з'яўляецца Антоніа, які жыве ў Гомелі, але калісьці прыехаў з далёкага Лівана. У Беларусі застаўся і ягоны сын Джордж, які знайшоў тут жонку Крысціну. Свайго першынца сужэнцы прынеслі ў царкву, каб прасіць для яго хросту, дароў Святога Духа і вечнага жыцця.
- Галоўная задача бацькоў і хросных - перадаць дзіцяці веру. Але мы не можам даць сваім дзецям тое, чаго самі не маем. Таму вельмі важна самім узрастаць у веры, - адзначыў пробашч айцец Славамір.
Ліван - адзіная арабская дзяржава, на чале якой, згодна з Канстытуцыяй, знаходзіцца хрысціянін (мараніт), прэм'ер-міністр - мусульманін-суніт, спікер парламента - мусульманін-шыіт. Ліван мае самы вялікі працэнт хрысціянскага насельніцтва з арабскіх краін. І хрысціянства, і іслам у Ліване прадстаўлены ў выглядзе мноства разнастайных канфесій. Хрысціяне складаюць 35-40% насельніцтва, у тым ліку мараніты, грэка-праваслаўныя, грэка-католікі, сіра-якавіты, сіра-католікі, армяна-католікі.
Related items
-
Незвычайна пачалі месяц малітвы Ружанца ў Гудагаі
-
Нунцыю і біскупу не дазволілі сустрэцца са зняволенымі святарамі
-
Тры гады як закрыты Чырвоны касцёл у Мінску: вернікі пачынаюць зваротны адлік
-
«Сустрэліся два энерджайзеры». Незвычайную пару абвянчаў біскуп
-
Стаў вядомы загадкавы «Асаблівы госць» Юбілею моладзі ў Брэсце