У Гомелі маліліся на месцы масавых расстрэлаў рэпрэсаваных [відэа]
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (1)
«Мы прыходзім сюды кожны год, каб аддаць даніну павагі тым, хто не баяўся бальшавіцкага рэжыму, хто не баяўся да канца ісці за Хрыстом».
У Дзень памяці памерлых вернікаў, які Каталіцкая Царква адзначае 2 лістапада, традыцыйны малебен прайшоў ля крыжа на 9-м кіламетры ў Гомелі - месцы шматлікіх расстрэлаў святароў і вернікаў, учыненых катамі НКВД. Упершыню малебен, на якім сабраліся парафіяне касцёла, сёстры законныя Ордэна Маці Тэрэзы і сёстры-бенедыктынкі, правёў дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец.
- Дзякуючы гэтым нявінным ахвярам мы сёння маем магчымасць ісці па шляху святасці. Вельмі шмат вернікаў тут скончылі свой зямны шлях у перыяд пераследу Царквы. Крыж - гэта не толькі знак перамогі над смерцю, але і знак прабачэння. Таму просім перш за ўсё за ганіцеляў, бо пакутнікі праз сам факт праліцця крыві ўжо на нябёсах. Многія паміралі, даруючы нават сваім ворагам, а гэта можна зрабіць толькі маючы ў сэрцы любоў Хрыста, - кажа пробашч парафіі айцец Славамір. - Мы прыходзім сюды кожны год, каб аддаць даніну павагі тым, хто не баяўся бальшавіцкага рэжыму, хто не баяўся да канца ісці за Хрыстом, хто не баяўся таго, што можа памерці. Таму што яны верылі, што іх жыццё ў руках Госпада, што іх жыццё ўваскрэсла з Хрыстом. Бо так кажа Гасподзь: хто верыць у Мяне, той мае жыццё вечнае.
У Мінску 2 лістапада Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці маліўся за ўсіх беларусаў - ахвяраў войнаў і рэпрэсій у мемарыяльным комплексе «Трасцянец» і ва ўрочышчы Курапаты.
Відэа Ларысы Шчыраковай.
Media
Related items
-
Дзве сястры з Беларусі склалі вечныя шлюбы ў ордэне, пра які вы маглі не ведаць
-
Уратавалі ад інфаркту. Арцыбіскуп Кандрусевіч выпісаны са шпіталя пасля аперацыі на сэрцы
-
У чым сакрэт? Упершыню за шмат гадоў хлопцы з Гомеля паступаюць у семінарыю, прычым, другі год запар
-
У каталіцкую семінарыю ў Беларусі залічаны 6 чалавек – меней, чым летась
-
Сітуацыя была сур'ёзная. Арцыбіскуп Кандрусевіч – ужо 10 дзён у шпіталі
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу