BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Да візіту ў Гомель арцыбіскуп Люблінскі вывучыў Імшу па-беларуску [фота]

Польскі іерарх наведаў сваіх місіянераў, якія служаць у Беларусі.

1-2 красавіка ўпершыню Гомельскую вобласць наведаў арцыбіскуп Люблінскі Станіслаў Будзік. Польскі іерарх прыехаў паглядзець на плён служэння ў Беларусі трох святароў са сваёй дыяцэзіі. Ужо шмат гадоў на Гомельшчыне, у Пінскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі, працуюць пробашчамі кс.Славамір Ласкоўскі, кс.Тадэвуш Саморэк і кс.Яцэк Баровец.

Увогуле святары з Люблінскай дыяцэзіі польскага Касцёла служаць у розных кутках свету, і арцыбіскуп імкнецца наведаць кожнага свайго місіянера. «Але нідзе, ні на адным кантыненце не сустракаў такіх сітуацый, як тут, калі пробашчы былі вымушаныя пачынаць усё з нуля», - адзначыў іерарх.

Больш за 25 гадоў у Беларусі служыць кс.Славамір - калі ён прыехаў у Гомель, тут не было ні парафіі, ні каталіцкага храма, а зараз ён мае каля тысячы парафіянаў. Арцыбіскуп Люблінскі адзначыў, што мясцовая каталіцкая супольнасць жывая і дынамічная, дае хрысціянскае сведчанне і робіць справы міласэрнасці.

На Гомельшчыне іерарх пабываў у парафіях ўсіх трох пробашчаў - у Гомелі, Светлагорску і Петрыкаве, служыў св. Імшу і напярэдадні адмыслова вывучыў парадак Імшы на беларускай мове. Таксама арцыбіскуп Люблінскі наведаў гомельскі Дом міласэрнасці сясцёр Маці Тэрэзы і Дзіцячую вёску для інвалідаў, пабудаваную каталіцкай дабрачыннай місіяй «Карытас-Міласэрнасць».

Media

Last modified onНядзеля, 02 Красавік 2017 14:08
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць