BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Святкуем Раство Хрыстова - фота начной Імшы [+праграма святочных мерапрыемстваў]

«Яслі, брудны хлеў - гэта сімвал нашых сэрцаў. Ці гатовы ты да таго, каб Хрыстос нарадзіўся ў тваім сэрцы?»

Апоўначы 25 снежня ў гомельскай рыма-каталіцкай царкве пачалася Калядная святая Імша. Храм быў перапоўнены, многія вернікі прыйшлі на свята цэлымі сем'ямі, многія прывялі сваіх гасцей. Служыў Імшу пробашч парафіі айцец Славамір Ласкоўскі.

У сваім казанні святар нагадаў пра тое, што Хрыстос нарадзіўся для ўсіх: кожны можа запрасіць Яго ў сваё жыццё:

- Сын Божы нарадзіўся не ў палацы, а ў яслях, у хляве, нават у гасцініцы не было для яго месца. Але дзе на самой справе хоча нарадзіцца Ісус? Яслі, брудны хлеў - гэта сімвал нашых сэрцаў. Ці гатовы ты да таго, каб Хрыстос нарадзіўся ў тваім сэрцы? Ці можаш ты Яго прыняць? Ці можаш ты прыняць свайго мужа, жонку ці чарговага дзіцяці?

Айцец Славамір адзначыў, што часта мы жывем так, як быццам Бога няма, не верым Яму:

- Але ўсе прароцтвы, запісаныя ў Бібліі, споўніліся. Яны выканаюцца і ў тваім жыцці. Бо самае галоўнае пытанне ў тваім зямным жыцці - гэта Жыццё вечнае.

Пасля Імшы гомельскія каталікі да глыбокай ночы спявалі ў храме калядныя песні на розных мовах свету, завяршыўшы сустрэчу феерверкам.

Нагадаем, днём 25 снежня будзе арганізавана прамая трансляцыя Каляднай Імшы з гомельскага касцёла. У нядзелю 29 снежня свята працягнецца спектаклем-Бэтлеемкай пасля другой нядзельнай службы і святочным канцэртам класічнай музыкі - пасля трэцяй Імшы. А ўвечары 30 снежня парафію наведае біскуп Пінскай дыяцэзіі Антоні Дзям'янка, каб падзяліць радасць Раства з гомельскімі каталікамі.

 

Last modified onСерада, 25 Снежань 2013 14:27
Каментары   
+6 #1 admin 2013-12-25 10:27
Поздравление владыки Стефана, православного епископа Гомельского и Жлобинского:

Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць