BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Фота: у Гомелі праходзіць унікальная выстава «Святыя абліччы Езуса Хрыста і Маці Божай»

За знешняй прастатой графічна-іканапіснага стылю, які атрымаў назву «народны наіў», хаваецца глыбінная народная філасофія.

У гомельскім палацы Румянцавых і Паскевічаў з 26 снежня праходзіць выстава «Святыя абліччы Езуса Хрыста і Маці Божай», прысвечаная Калядным святам. Іконы, кнігі, меднае ліццё з фондаў музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля і прыватных збораў сталі асноўнымі экспанатамі выставы.

Калекцыя іканапісу і культавых прадметаў пачала фармавацца ў музеі з першых дзён яго існавання. Першымі экспанатамі сталі прадметы з Дамавой царквы князёў Паскевічаў. Далейшыя паступленні ў фонды музея сведчаць аб разнастайнасці іканапісных традыцый, існуючых на тэрыторыі Гомельскай вобласці. Праваслаўную ікону, напісаную прафесійнымі іканапісцамі, адрознівае высокі ўзровень майстэрства. За знешняй прастатой графічна-іканапіснага стылю, які атрымаў назву «народны наіў», хаваецца глыбінная народная філасофія. Стараверскія іконы, створаныя на тэрыторыі Гомельскай вобласці, узыходзяць да старажытнарускіх традыцыяў, якія атрымалі развіццё ў творчасці таленавітых мясцовых майстроў XVII - пачатку XX стст.

На выставе прадстаўлены іконы, выкананыя ў розных іканапісных традыцыях, але аб'яднаныя адной тэмай, тэмай Ісуса Хрыста і Маці Божай, якая на працягу доўгіх стагоддзяў з'яўляецца цэнтральнай у хрысціянскім мастацтве.

Разам з дэманстрацыяй абразоў і культавых прадметаў наведвальнікам выставы ўпершыню будзе прадстаўлена магчымасць пазнаёміцца з працай музейных супрацоўнікаў па рэстаўрацыі і захаванню культавых прадметаў.

Last modified onПятніца, 27 Снежань 2013 15:02
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць