Гомельскія законніцы адзначылі «прафесійнае свята» - фотафакт
- Written by Katolik.life
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Каталіцкія сёстры з'яўляюцца для горада сапраўдным знакам Божай любові.
2 лютага, калі Каталіцкая царква святкавала Ахвяраванне Пана, законніцы, якія служаць у Гомелі, сабраліся разам за адным сталом. Гэтая дата лічыцца таксама «прафесійным святам» тых, хто прысвяціў сваё жыццё Богу.
У Гомелі служаць каталіцкія законніцы розных нацыянальнасцяў з двух кангрэгацый - місіянеркі Міласэрнасці (ордэн св. Маці Тэрэзы) і бенедыктынкі-самарыцянкі Крыжа Хрыстовага. Увечары, пасля ўрачыстай Імшы, законніцы сабраліся ў Доме міласэрнасці сясцёр Маці Тэрэзы на сумеснае святкаванне, распавяла на сваёй старонцы ў Facebook сястра Марта Бонк. «Быць знакам любові», - так яна падпісала фотаздымкі. На святочным стале - садавіна, сокі, прысмакі.
Каталіцкія законніцы ў Гомелі сапраўды з'яўляюцца знакам Божай любові. Бенедыктынкі-самарыцянкі Крыжа Хрыстовага служаць у Доме-інтэрнаце для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця. Тут жывуць чатыры асобныя групы-сям'і, і звяном, якое злучае такую групу, з'яўляецца законніцы - яна разам з персаналам Дзіцячай вёскі клапоціцца аб належным клімаце выхавання і апякуе жыццё выхаванцаў.
А гомельскія прадстаўніцы ордэна Маці Тэрэзы - адзіныя ў Беларусі. Законніцы з розных краін утрымліваюць Дом міласэрнасці, у якім дапамагаюць бедным і бяздомным ужо больш за 20 гадоў. Дом Міласэрнасці служыць прытулкам для некалькіх хворых мужчын і жанчын, якія апынуліся на вуліцы без сродкаў да існавання. Сёстры даглядаюць за імі, лечаць, дапамагаюць кінуць піць, аднавіць дакументы і ўладкавацца на працу. Місіянеркі рыхтуюць абед для бяздомных, раздаюць прадукты і адзенне для бедных сем'яў і адзінокіх старых, працуюць з дзецьмі з малазабяспечаных і праблемных сем'яў.
Related items
- «Бог даў нам адсутнасць паветранай трывогі». Пра Дзень дзіцяці ў Жытоміры распавёў біскуп
- Пад'ём у 3:30, маўчанне і ніякіх гаджэтаў. Адзіны ў свеце беларус камельдул наведаў родны горад
- «Пад зямлёй адчула сябе шчаслівай». Беларуска працуе ў шахце і запрашае туды на Імшу
- Загадкі Каралевы Беларусі: уратавала ад маскоўскай акупацыі, знікла і зноў аб'явілася
- Мілыя фота з жывёламі ў Баранавічах выклалі манаскія асобы