У Гомелі праводзілі ў вечнасць званара касцёла [фота]
- Written by Katolik.life
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Амаль у любое надвор'е на ровары Эдуард Іванавіч ехаў праз паўгорада на Імшу.
Напэўна ўся гомельская каталіцкая парафія ведала дабрадушнага дзядулю, які амаль у любое надвор'е на сваім старэнькім ровары ехаў праз паўгорада на ранішнюю святую Імшу. А па нядзелях ён будзіў горад звонам. Ужо ў сталым узросце Эдуард Іванавіч Скульмоўскі ўзнімаўся у адзіночку на званіцу - бо моладзь любіць паспаць, у храм прыходзіць перад самым пачаткам Імшы. І так амаль 15 гадоў.
Праз два месяцы Эдуарду Іванавічу павінна было споўніцца 80 гадоў, але 6 лютага яго стала - падвяло сэрца. Назаўтра ў касцёл на пахавальную Імшу прыйшлі дзесяткі вернікаў, каб развітацца са званаром, а для многіх - сябрам.
- Можна верыць ці не верыць, але праўда заўжды застаецца праўдай - мы ўсе станем перад Богам. І мы ведаем, што Эдуард Іванавіч верыў у гэтую праўду, у тое, што на Небе яго чакае любячы Айцец, - сказаў кс. Андрэй.
«Ніхто з нас не жыве для сябе, і ніхто не памірае для сябе; а ці жывём - дзеля Госпада жывём, паміраем - дзеля Госпада паміраем: і таму, ці жывём, ці паміраем, - заўсёды Гасподнія. Бо Хрыстос дзеля таго і памёр, і ўваскрос, і ажыў, каб уладарыць і над мёртвымі і над жывымі», - такі ўрывак з Паслання да Рымлянаў апостала Паўла пачулі парафіяне, якія прыйшлі праводзіць Эдуарда Іванавіча ў вечнасць.
Ці зможа хтосьці ў парафіі замяніць вернага слугу Божага і гэтак жа безадмоўна служыць званаром? Пытанне пакуль застаецца адкрытым.
Related items
-
Упершыню новы пробашч у Будславе звярнуўся да вернікаў
-
Тры гады як закрыты Чырвоны касцёл у Мінску: вернікі пачынаюць зваротны адлік
-
«Дзе няма справядлівасці, няма дзяржавы». Папа Рымскі – пра важныя аспекты жыцця грамадства
-
Рэдкі выпадак: дэлегацыя дзяржслужачых разам з біскупамі і праваслаўным святаром наведалі касцёл
-
У Будславе і Барысаве прадставілі новых пробашчаў