Гомельскія каталікі павіншавалі пробашча з 25-годдзем пасвячэння
- Written by gomel.catholic.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (1)
8 верасня ў Гомелі адзначалі не толькі Дзень горада. Мясцовыя каталікі святкавалі Нараджэнне Найсвяцейшай Панны Марыі і сваё прастольнае свята. А яшчэ - 25-годдзе пасвячэння пробашча, дэкана Гомельскага дэкана айца Славаміра Ласкоўскага.
Вернікі падрыхтавалі выдатны, душэўны канцэрт, падарункі і багаты стол з самымі разнастайнымі пачастункамі. Увечары ў двары храма пяклі шашлыкі, іграла жывая музыка. Атрымалая сапраўднае сямейнае свята адной велізарнай суполкі гомельскіх каталікоў.
Айцец Славамір служыць у Гомелі ўжо больш за 20 гадоў. Ён прыняў пасвячэнне ад Папы Яна Паўла II. Убачыўшы сваё пакліканне ў тым, каб ехаць на Усход, на землі, якія дзясяткі гадоў жылі пад засіллем атэізму, малады святар прыбыў у Гомель у канцы 80-х. У той час тут не было ні храма, ні парафіі. Айцец Славамір доўга дамагаўся рэгістрацыі суполкі й перадачы памяшкання майстэрні мастакоў - былой капліцы, каб пабудаваць на яе аснове касцёл.
Праз айца Славаміра, яго цяжкую працу Гасподзь адрадзіў у гомельскім рэгіёне каталіцкія парафіі, а дзейнасць польскага святара па адраджэнні беларускай культуры, евангелізацыі, сацыяльнаму служэнню прынесла велізарны плён.
На свяце парафіяне пажадалі пробашчу працягваць шлях да святасці і следаваць Божай Волі - магчыма, Гасподзь хоча праз айца Славаміра несці Добрую вестку і ў іншыя кропкі планеты.
Media
Related items
-
Замест ксяндза – біскуп. У Беларусі нагадалі пра востры недахоп святароў
-
Вось як аднавілі капліцу, якую знёс п'яны кіроўца на Смаргоншчыне
-
Занядбаны сучасны храм заўважылі на Міншчыне. Чаму так?
-
Упершыню ва ўсёй Беларусі не адбылася малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій. Апошнім быў Гомель
-
Упершыню ў Беларусі плануюць аднавіць разбураны старадаўні храм
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу