BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У гомельскім касцёле дабраславілі на новы навучальны год

На нядзельнай Імшы 9 верасня ў гомельскім касцёле прасілі аб Дарах Духа Святога для навучэнцаў, студэнтаў і выкладчыкаў.

Толькі дзякуючы святлу Духа Святога можна спазнаць праўду пра Бога, свет і пра нас саміх. Важна, каб мы не хавалі сваёй прыналежнасці да Царквы. Смела казалі праўду, якую гаворыць Гасподзь. Апостал Павел сказаў вельмі важную рэч: не будзем павінны нікому нічога акрамя любові. Гэта значыць, што паводзіны дома, у школе павінны быць паводзінамі поўным любові. Гэта значыць: люблю, паважаю, слухаюся старэйшых і настаўнікаў, добрасумленна працую ў школе з поўнай аддачай. Не спісвайце, не лянуецеся і будзьце поўнымі любові, дапамагайце тым, якія займаюцца не вельмі добра, - так вучыць дзяцей Царква.

Цяпер шмат часу школьнікам давядзецца аддаваць не на гульні, а на, так скажам, непрыемныя рэчы. Але школа вучыць, што ў жыцці часта трэба рабіць тое, што не падабаецца. Вядома, цяжка будзе вучыць вершы, запамінаць нейкія формулы, і вось мы прыходзім у Царкву. Таму што мы людзі слабыя і маем патрэбу ў дапамозе. Бог дае сілы і таксама - сілу верыць. Гасподзь не толькі ў Касцёле, а перш за ўсё ў падзеях нашага жыцця. Калі сядаем за парты, і не хочацца вучыцца, ёсць той, хто можа дапамагчы, - гэта Ісус Хрыстос. Таму святары раяць: не хочаш вучыць, не хочаш чытаць - прасі Госпада: Божа, дапамажы мне, дай цярпенне. І праз гэта вучымся веры, таму, што Бог дапамагае. Цяжка нешта вырашаць, не ахвота зубрыць табліцу множання - прасі Бога: Госпадзе, дапамажы, ты бачыш, я чалавек лянівы, хачу бегаць, гуляць у мячык, сядзець перад кампутарам. Прасі Бога і будзеш адкрываць, што Ён дапамагае, прысутнічае ў тваім жыцці. Не важна, кім ты станеш, прафесарам ці простым рабочым, - галоўнае быць з Богам.

Таксама падчас Імшы адбылося новае хрышчэнне. Гасподзь у чарговы раз прынізіўся і праз гэты сакрамэнт падарыў Царства Божае маленькай Каміле Майсеенка. Звяртаючыся да яе бацькоў - Яўгена і Наталлі - святар падкрэсліў, што іх новы абавязак - умацоўваць ў дачцэ гэты цудоўны дар.

 

Last modified onПанядзелак, 10 Верасень 2012 15:15
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць