Дабрачынная каталіцкая арганізацыя дапаможа дзіцячаму аддзяленню гомельскай бальніцы
- Written by Алина Приходько
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Аддзяленне разлічана на 40 дзяцей, але ў сувязі з вострай неабходнасцю на стацыянары знаходзяцца па 50-60 хлопчыкаў і дзяўчынак.
Дабрачынная каталіцкая місія «Карытас-Міласэрнасць» плануе аказаць дапамогу дзіцячаму афтальмалагічнага аддзяленню Гомельскай абласной спецыялізаванай клінічнай бальніцы.
- Пакуль у Гомельскай вобласці дзейнічае толькі адно такое аддзяленне, разлічанае на 40 дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў. Але ў сувязі з вострай неабходнасцю ў аддзяленні на стацыянары знаходзяцца па 50-60 хлопчыкаў і дзяўчынак. На працягу года з Гомельскай вобласці дапамогу атрымліваюць 1500 дзяцей на стацыянарным узроўні і каля 8000 кансультатыўна. У нас з'явілася ідэя ўладкаваць гульнявы пакой у дадзеным аддзяленні, у прыватнасці, замяніць старую і траўманебяспечную мэблю, - распавялі ў БКМ «Карытас-Міласэрнасць».
У дабрачыннай арганізацыі спадзяюцца, што аказаць дапамогу бальніцы атрымаецца на працягу гэтага года.
Related items
-
Будслаў-2026: калі будзе фэст, праграма, асаблівасці
-
Дзеля пілігрымкі прапусціла выпускны – ці не пайсці зноў? Беларуска задалася пытаннем пра паломніцтвы ў Будслаў
-
Тысячы людзей даведаліся пра маленькі касцёл у Мінску і яго патрэбы – дапамагла душэўнасць
-
Католікі ў Гродзенскай дыяцэзіі на працягу месяца моляцца за дзяржаўныя ўлады. Аб чым менавіта?
-
Трохі экзотыкі з... Бранска, дзе мясцовых католікаў амаль не засталося