«Дзяды» ў Гомелі: праграма памінання ахвяраў рэпрэсій і ўсіх памерлых
- Written by Katolik.life
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
У абласной бібліятэцы пройдзе вечар памяці, а ля крыжа на 9-м кіламетры - малебен.
У Гомелі пачаліся мерапрыемствы, прысвечаныя дням памяці ахвяраў камуністычных рэпрэсій і ўсіх памерлых. 27 кастрычніка праваслаўныя адзначаюць Дзмітрыеўскую памінальную суботу, а 1-2 лістапада ў Каталіцкай царкве - Дзень усіх святых і дзень памяці памерлых, калі вернікі наведваюць магілы сваіх продкаў.
У гэтыя дні ў розных гарадах Беларусі праходзяць памятныя мерапрыемствы на месцах масавых расстрэлаў рэпрэсаваных падчас бальшавіцкага тэрору. У прыватнасці, у Гомелі 27 кастрычніка на старых Навабеліцкім могілках грамадскія актывісты і праваслаўныя вернікі правялі паніхіду і здзейснілі ўборку закінутых магілаў. Тут жа прачыталі імёны рэпрэсаваных.
У панядзелак, 29 кастрычніка, у 17.30 у актавай зале Гомельскай абласной бібліятэкі імя. Леніна правядуць вечар памяці ахвяр Вялікага тэрору.
Дарэчы, у Мінску, ва ўрочышчы Курапаты 29 кастрычніка а 20-й пачнецца «Ноч расстраляных паэтаў» - у 1937 году з 29 на 30 кастрычніка ў мінскай турме НКУС была расстраляная эліта беларускай інтэлігенцыі, у тым ліку вядомыя паэты, пісьменнікі, усяго - 132 дзеячы культуры. Зладзейства адбылося са згоды Сталіна і хавалася паўстагоддзя - аж да распаду Савецкага Саюза.
Праграму «Дзядоў» у Гомелі працягнуць католікі - яны правядуць прыборку магіл і малебен на Навабеліцках могілках 1 лістапада.
А 2 лістапада ў 16.00 адбудзецца малітва на адным з месцаў масавых расстрэлаў рэпрэсаваных у Гомелі - на 9-м кіламетры Чарнігаўскай шашы.
Штогод у гэтым месцы каталіцкая парафія моліцца аб нявінна забітых святарах, свецкіх вернікаў і ўсіх рэпрэсаваных, а таксама ж за іх ганіцеляў.
Media
Related items
- Як у вёсках праходзяць Маёвыя набажэнствы, паказалі на Гродзеншчыне
- «Сезон пілігрымак» адкрыла паломніцтва з Пінска ў Лагішын
- «Зробім каталіцкае ТБ». Два моцныя YouTube-праекты запусцілі святары і манахіня
- Святары з Шуміліна застаюцца ў зняволенні, таксама была затрымана парафіянка
- Не Галівуд: беларускія святары запусцілі круты праект з асновай на рэальных фактах