Быць хрысціянінам - значыць, звар'яцець у пэўным сэнсе
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Два тыдні па Вялікадня: Хрыстос хоча зрабіць з кожнага новага чалавека, уваскрасіць, як Лазара.
У сваім казанні, прысвечаным чытанню з Евангелля аб уваскрашэнні Езусам Лазара, пробашч гомельскага касцёла айцец Славамір адзначыў, што чалавек, які навярнуўся, сапраўды гэтак жа здзіўляе навакольных, як Лазар пасля свайго ўваскрашэння. Гасподзь хоча, каб нашы сябры, сваякі, якія добра ведалі нас да таго, як мы прыйшлі ў Царкву, дзівіліся нашым зменам.
- Ісус хоча зрабіць з кожнага з нас новага чалавека, уваскрасіць, як Лазара. І тады людзі сапраўды будуць здзіўляцца. Калі ў хрысціянскай сям'і з'яўляецца адзін-два дзіцяці, бабулі рады, а калі чатыры, пяць - шмат хто кажа, хопіць, вы сталі ўжо занадта веруючымі, вы проста звар'яцелі. Так, быць хрысціянінам - значыць, звар'яцець у пэўным сэнсе, - сказаў святар.
Калі цалкам давяраеш Богу сваё жыццё, Яго ласка творыць неверагодныя рэчы. І каб атрымаць гэты дар, трэба мець шчырае сэрца.
- Я сам нярэдка ў сваіх малітвах спрачаюся з Богам. Кажу, Божа, я не задаволены тым, што ты робіш у маім жыцці. Але ведаю, што так будзе лепш для мяне, хоць не разумею, для чаго ўсё гэта, давяраю табе. Гасподзь можа ўвайсці толькі ў адкрытае, праўдзівае сэрца. Размаўляйце з Айцом шчыра, - параіў пробашч.
Ён заклікаў вернікаў зрабіць усё для свайго навяртання і пакаяння за тыя два тыдні, якія засталіся да Вялікадня:
- Быць можа, хтосьці адкрые, нарэшце, Біблію, муж і жонка памоляцца разам, бацькі спакойна і па-сяброўску пагавораць са сваімі дзецьмі, хоць раней гэтага не рабілі. Ісус чакае кожнага.
Related items
- Песня з хрысціянскімі матывамі ад Украіны заняла трэцяе месца на Еўрабачанні
- 9 траўня ў дзень Унебаўшэсця Пана католікі моляцца аб супакоі на зямлі
- Teresa & Maria: у фінал Еўрабачання выйшла Украіна з песняй з хрысціянскім кантэкстам
- Напярэдадні Вялікадня праваслаўны архіепіскап наведаў каталіцкі цэнтр у Гомелі
- «Бог даў нам адсутнасць паветранай трывогі». Пра Дзень дзіцяці ў Жытоміры распавёў біскуп