BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

ФОТА: Хрысціяне святкуюць Вербную нядзелю: галінкі - гэта сімвал жыцця верніка

Царква нагадвае, што ставіцца да асвечанай вярбы як абярэга, які нібыта ахоўвае дом ад бед - гэта паганства.

У гэтым годзе ў адзін дзень - 13 красавіка - і каталікі, і праваслаўныя адзначаюць Пальмавую нядзелю (у мясцовай традыцыі - Вербную). Гэта дзень ўрачыстага ўваходу Ісуса Хрыста ў Ерусалім, калі народ вітаў Яго і клаў пад ногі сваю вопратку і пальмавыя галіны, усклікаючы: «Гасанна! Дабраславёны, хто ідзе ў імя Гасподняе, Цар Ізраілеў!». Паколькі ў Беларусі пальмаў няма, у гэты дзень вернікі прыходзяць у храм з вярбовымі галінкамі, папараццю і іншымі букетамі.

Да свята хлопчыкі-скаўты гомельскай рыма-каталіцкай парафіі сабралі вербы, а дзяўчынкі-скауткі зрабілі з іх букеты і давалі вернікам за ахвяраванні.

Пробашч касцёла айцец Славамір адзначыў, што вербы павінны толькі быць сімвалам жыцця хрысціяніна, якое ён кладзе пад ногі Хрыста, аддае для служэння Яму.

- Паглядзіце, нічога не змянілася: як і той габрэйскі народ, мы ладзім базар у храме, шумім на Літургіі і галоўнае, што стараемся зрабіць, - асвяціць вербы. А трэба адкрыць сваё сэрца для Слова Божага, якое гучыць у храме, - заклікаў пробашч.

Царква нагадвае, што ставіцца да асвечанай вярбы як абярэга, які нібыта ахоўвае дом ад бед - гэта паганства.

Перад чытаннем з Евангелля Пакутаў Хрыстовых святар папрасіў вернікаў паставіцца да іх не як да мінулага, а як да сучаснасці і паспрабаваць убачыць сябе ў гэтых падзеях:

- Не так важна, кім ты сябе бачыш у Велікоднай гісторыі. Можа, ты Пілат - чыноўнік, дырэктар, начальнік, які мае ўладу і толькі слепа выконвае законы, але не следуе свайму сумленню - мые рукі. Пілат, ведаючы праўду, дзейнічаў так, каб спадабацца народу.

Можа, хто-небудзь убачыў сябе ў гэтым натоўпе - бо большасць людзей жыве ў натоўпе. Ёсць натоўп язычніцкі, а ёсць і натоўп каталіцкі. Ты схаваны, нідзе і ніколі галавы не высоўваеш, не вызнаеш веру. Маеш дома шмат абразоў, бясконца молішся, але не вызнаеш Ісуса сваім жыццём.

Магчыма, ты сярод апосталаў, якія разбегліся. Ты шмат гадоў у касцёле, ідзеш за Ісусам, але атрымалася так, што ў гэты Вялікі пост ты зламаўся, не абараніў веры, упаў.

Можа, ты той, хто крычыць, каб адпусцілі Варраву, а не Ісуса Хрыста. Ты прывык усяго дамагацца гвалтам, крыкам - у сваёй сям'і, на працы.

Ці ты з тых жанчын, якія плачуць па Ісусу. А Ён кажа: ня плачце па мне, але па сабе і па дзецях вашых! Магчыма, ты даўно ў царкве, але нікога з тваіх блізкіх і сяброў тут няма. Калі яны праз цябе не пазналі Хрыста - гэта сапраўдная трагедыя.


Last modified onНядзеля, 13 Красавік 2014 12:39
Каментары   
+2 #1 Міхал Дзегцярэнка 2014-04-13 12:20
Як цудоўна! Такія яркія фота, такая цудоўная Св. Імша!
Дзякуй вялікі мадэратарам сайту, кс. Славаміру, а. Дамініку!
Віншую ўсіх з гэтым цудоўным святам - Пальмовай нядзеляй!
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць