Гомельская сям'я хрысціла свайго чацвёртага дзіцяці ў касцёле [фота]
- Written by Katolik.life
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Хрост - гэта брама, праз якую чалавек уваходзіць у стасункі з Богам
Шматдзетныя сужэнцы Андрэй і Наталля Ражковы прынеслі ў храм свайго чацвёртага дзіцяці, каб прасіць аб ласцы Святога Духа і дары Вечнага Жыцця. Хрост нованароджанай Крысціны адбыўся 8 верасня на нядзельнай святой Імшы ў гомельскай рымска-каталіцкай парафіі. Хросным быў родны брат шматдзетнага бацькі - Віталь, а хроснай абралі сябра сям'і і парафіянку касцёла - Ванду.
Нагадаем, хрост - гэта брама, праз якую чалавек уваходзіць у стасункі з Богам. Пасля гэтага сакрамэнту прабачаецца першародны грэх.
Перадача веры з'яўляецца адной з галоўных задач хрысціянскіх сужэнцаў. Сур'ёзна дапамагаць ім у гэтым павінны і хросныя бацькі.
Згаджаючыся быць хросным, чалавек бярэ на сябе цалкам пэўную і даволі вялікую адказнасць. Яго абавязак - зрабіць усё магчымае для таго, каб дзіця вырасла сапраўдным хрысціянінам, а не насіла гэтае імя толькі фармальна. Хросны абавязкова павінен сачыць за тым, як выхоўваюць яго хрэсніка бацькі, сам мець стасункі з ім і раскрываць для яго праўды веры, далучаць да сакрамэнтаў, і да канца свайго зямнога жыцця заўсёды маліцца за яго.
Related items
-
У Будслаў аднаўляюцца масавыя пешыя пілігрымкі. Першая выйдзе з Баранавічаў
-
Божая Маці сабрала разам у Гомелі католікаў, праваслаўных і ідэолагаў
-
Год пасля пажару ў Будславе: што зроблена, калі адкрыюць касцёл і якія планы
-
«Прабіваў шлях да незалежнасці». Тысячы беларусаў прыйшлі развітацца са Станіславам Шушкевічам
-
На Вялікдзень у праваслаўных гомельскія валанцёры прыедуць да бежанцаў з Украіны