У Новы год католікі Гомеля збяруцца на святых Імшах
- Written by Katolik.life
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Што тое «добрае», за што вернікі дзякуюць Богу ў канцы года?
У навагодні вечар, 31 снежня, у многіх каталіцкіх храмах вернікі збіраюцца на службу. У гомельскай рымска-каталіцкай царкве ў апошні вечар года таксама пройдзе святая Імша - у аўторак, 31 снежня, у 18.30.
- У апошні дзень адыходзячага года на службе будзем дзякаваць Богу за ўсе атрыманыя ласкі і прасіць дабраславення на наступны год, - распавёў Katolik.life пробашч Юры Варанко.
Дзякаваць за атрыманыя ласкі - значыць, не толькі за ўсё тое «добрае» ў звыклым разуменні. Для хрысціяніна ўсё, што дае Гасподзь, з'яўляецца добрым. Бо Бог - гэта абсалютная любоў, таму ўсё, што б Ён ні рабіў, робіць з любові.
І глядзець на гэта варта ў перспектыве Неба, вечнага жыцця. Не заўсёды ў падзеях нашай гісторыі адразу можна ўбачыць дабро, якое пасылае Бог, - часам гэта становіцца відавочным толькі з цягам часу, і ўжо тады разумееш, чаму і навошта Гасподзь паслаў менавіта гэтую падзею ў нашым жыцці.
І што тое «добрае», якое будзе чакаць нас у новым годзе? Тое, што адбудзецца ў нашай гісторыі па волі Божай.
Мы часта памыляемся ў тым, што лічым для сябе «добрым», думаючы, што менавіта гэта нам трэба. Але толькі Гасподзь ведае, што сапраўды неабходна кожнаму чалавек для яго дабра, шчасця, збаўлення. Не заўсёды гэта вялікі заробак, новая машына, здароўе... Камусьці можа дапамагчы толькі хвароба, звальненне ці іншая «няўдача» у разуменні гэтага свету. Для некага 2020 год увогуле стане апошнім у зямной вандроўцы - Бог ведае лепшы час для кожнага чалавека, каб забраць яго ў вечнасць. Даверымся нашаму Айцу!
А ўжо ў першы дзень новага года, 1 студзеня, католікі будуць святкаваць урачыстасць Найсвяцейшай Багародзіцы Марыі. Таксама гэта Сусветны дзень малітваў за мір. Удзел у службе ў гэты дзень абавязковы. Святыя Імшы ў Гомелі пройдуць 1 студзеня ў 9.00, 12.00 і 17.00. Акрамя таго, на гэтым тыдні будзе першы чацвер месяца (калі вернікі моляцца аб новых пакліканнях), а таксама пятніца (услаўляюць Найсвяцейшае Сэрца Езуса), субота (услаўляюць Беззаганнае Сэрца Марыі) і нядзеля (пакланяюцца Найсвяцейшага Сакрамэнту).
Related items
- Парафію зняволенага пробашча наведалі арцыбіскуп Кандрусевіч і ксёндз Завальнюк
- Ад бесаў і калектараў. Аб чым просяць памаліцца ў Інтэрнэце?
- «Не зброя, але Марыя прывяла да перамогі». Чаму католікі моляцца Ружанцам менавіта ў кастрычніку?
- Ксёндз-акцёр, жоўтыя біркі – незвычайна адзначылі юбілей касцёла ў Варнянах
- Ксёндз Завальнюк набраў тысячу падпісчыкаў. Ён стаў адзіным, хто згадаў пра гадавіну закрыцця Чырвонага касцёла