BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

11 дзяцей прынялі Першую Камунію ў гомельскім касцёле - ФОТА

«Добры Пастыр дараваў вашыя грахі, сабраў каля алтара і дае Жыццё Вечнае разам са сваімі Целам і Крывёю».

11 траўня ў гомельскай рыма-каталіцкай парафіі Нараджэння Божай Маці адбылася знамянальная падзея - 11 дзяцей, з іх 4 дзяўчынкі і 7 хлопчыкаў, прынялі Першую Камунію. Гэта значыць, што Царква жыве: бацькі перадаюць веру дзецям, каб яны ў сваім жыцці ішлі за Хрыстом і далей неслі ў свет Евангелле.

Больш за паўгода з любоўю рыхтавалі дзяцей да гэтай адной з самых важных падзей у жыцці сёстры ордэна Маці Тэрэзы.

Звяртаючыся да дзяцей, пробашч парафіі айцец Славамір Ласкоўскі сказаў:

- Учора Добры Пастыр дараваў ўсе вашыя грахі, а ўжо сёння сабраў каля алтара. Вы ўпершыню атрымаеце Праўдзівыя Цела і Кроў Хрыста. А хто Іх прымае, у тым жыве сам Ісус, Ён дае вам Жыццё Вечнае.

Таксама святар звярнуўся да бацькоў:

- Калі вы прыносілі ў храм дзяцей для хросту, абяцалі выхоўваць іх у веры. Калі вы сапраўды будзеце гэта рабіць, вашыя дзеці будуць лепш за вас. Але менавіта бацькі, а не хто іншы, у адказе за іх выхаванне, за тое, каб адрываць дзяцей ад кампутараў і вучыць гуляць у футбол, знаходзіць сапраўдных сяброў.

Пасля святочнай Імшы дзеці атрымалі памяткі пра гэтую важную падзею ў іх маладым хрысціянскіх жыцці.

Last modified onПанядзелак, 12 Май 2014 11:44
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць