Наш дом і адзіны сэнс зямнога жыцця - Валадарства Нябеснае, нагадвае Хрыстос
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Хрысціяне ўсіх канфесій у адзін дзень адзначылі свята Ушэсця: Ісус пайшоў да Айца, каб прыгатаваць нам месца на Небе.
У 40-ы дзень пасля Вялікадня - а ў гэтым годзе ён прыпаў на 29 траўня - свята Унебаўшэсце Гасподняе адзначылі адначасова ўсе хрысціяне: каталікі, праваслаўныя і пратэстанты. Бо ў гэты раз Уваскрасенне Хрыстова святкавалі ў адзін дзень усе хрысціянскія канфесіі.
- Старайцеся глядзець на ўсё, што адбываецца вакол вас, з вышыні гэтага свята. Таму што Ісус нагадвае, што наш дом - у небе. Мы можа жыць на зямлі хоць сто гадоў, але ў выніку ўсё - свае дамы, сваіх блізкіх - прыйдзецца пакінуць. Зямное жыццё нас ніколі не насыціць, заўсёды будзе чагосьці не хапаць ў гэтым жыцці: любові, поспехаў, здароўя, шчасця. Таму што ўся паўната - на Нябёсах, пасля смерці, - звярнуўся з пропаведдзю да вернікаў пробашч гомельскага касцёла айцец Славамір Ласкоўскі. - Мы ўжо валодаем дарам Жыцця Вечнага праз хрост, удзел у царкоўным жыцці, праз смерць і Уваскрасенне Езуса Хрыста, але важна не страціць гэты дар. Трэба клапаціцца пра яго, даглядаць за ім, развіваць. Бо Ісус кажа: чувайце! Мы ўжо маем гэтую Пярліну, гэты адзіны сэнс зямнога жыцця. А ўсё астатняе - мінуча.
Унебаўшэсце - гэта усшэсце Ісуса Хрыста ў плоці на Неба. Як гаворыць Евангелле, Ісус з'явіўся Адзінаццаці Апосталам і сказаў ісці па ўсім свеце і абвяшчаць Евангелле: «Хто будзе верыць і хрысьціцца, выратаваны будзе». Хрыстос сказаў, што ў Яго імя будуць выганяць нячыстых, гаварыць новымі мовамі, вылечваць хворых. Пасля гэтага Гасподзь Ісус узнёсся на Неба. Апосталам жа паабяцаў паслаць Суцяшальніка - Святога Духа (свята Пяцідзесятніцы каталікі ў гэтым годзе будуць святкаваць 8 чэрвеня).
Паводле вучэння царквы, пасля Унебаўшэсця Збавіцель не пакінуў свет, Ён нябачна прысутнічае паблізу кожнага чалавека. Таксама Царква верыць у містычную прысутнасць Хрыста ў сакрамэнце Эўхарыстыі, калі хлеб і віно становяцца Целам і Крывёю Госпада.
Related items
-
Стаў вядомы загадкавы «Асаблівы госць» Юбілею моладзі ў Брэсце
-
«Дзе няма справядлівасці, няма дзяржавы». Папа Рымскі – пра важныя аспекты жыцця грамадства
-
Рэдкі выпадак: дэлегацыя дзяржслужачых разам з біскупамі і праваслаўным святаром наведалі касцёл
-
«Спынілася сэрца, знайшлі ля касцёла». Малады ксёндз раптоўна памёр у Гродзенскай вобласці
-
На новы навучальны год благаславілі ў касцёлах Беларусі – топ-9 фота і відэа