BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

"Месца расстрэлаў рэпрэсаваных - святое, сімвалічнае для Гомеля"

У Дзень памяці памерлых вернікаў, які Каталіцкі Касцёл адзначае 2 лістапада, традыцыйны малебен прайшоў каля крыжа на 9-м кіламетры у Гомелі - тут былі расстраляныя ахвяры камуністычнай сістэмы.

- Гэта месца святое, сімвалічнае для Гомеля. У Беларусі падчас сталінскіх рэпрэсій былі забітыя дзясяткі тысяч людзей, у тым ліку і на 9-м кіламетры ў Гомелі. Многія былі сасланыя з вёсак, гарадоў і cкончылі сваё жыццё дзесьці ў Сібіры і іншых месцах. Многія святары і вернікі загінулі на Салаўках. І дзякуючы іх ахвярам мы сёння маем магчымасць быць у Касцёле. Таму, браты і сёстры, прыходзім сюды кожны год, каб аддаць даніну павагі тым, хто не баяўся бальшавіцкага рэжыму, хто не баяўся да канца ісці за Хрыстом, хто не баяўся таго, што можа памерці. Бо яны верылі, што іх жыццё ў руках Госпада, што іх жыццё уваскрэсла з Хрыстом. Бо так кажа Гасподзь: хто верыць у Мяне, той мае жыццё вечнае, - нагадаў пробашч гомельскай рыма-каталіцкай парафіі кс. Славамір Ласкоўскі.

Святар і некалькі дзясяткаў вернікаў маліліся і за тых, хто ўдзельнічаў у рэпрэсіях, за ганіцеляў хрысціян. Бо крыж - гэта не толькі знак перамогі над смерцю, але і знак прабачэння.

У Мінску 2 лістапада Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці маліўся за ўсіх беларусаў - ахвяраў войнаў і рэпрэсій. Святая Імша прайшла ўвечары ў мінскім касцёле святых Сымона і Алены. А раніцай пасол Ватыкана ўсклаў кветкі да помнікаў ў мемарыяльным комплексе «Малы Трасцянец» і ва ўрочышчы Курапаты.

Last modified onПятніца, 02 Лістапад 2012 20:25
Каментары   
+1 #1 Паўлюк 2012-11-17 23:11
А ў суботу на крыжы маліліся праваслаўныя:



Праваслаўны святар, пэўна, прыйшоў упершыню. А ў самім лесе і каталіцкі крыж паставілі, дзякуй!
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць