У Студэнцкім скверы ля касцёла ў Гомелі стварылі Алею герояў - ФОТА
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
У цэнтры алеі, на месцы братняга пахавання воінаў і партызан, усталяваная скульптура салдата пасля рэстаўрацыі.
Пасля маштабных работ па замене цеплатрасы ў Студэнцкім скверы Гомеля, калі тут - на месцы старадаўніх могілак - з-пад зямлі паднялі многія астанкі, сквер добраўпарадкавалі. Пешаходныя дарожкі выклалі пліткай, высадзілі газоны, ўсталявалі ліхтары, а прама каля рыма-каталіцкай царквы стварылі Алею герояў.
Яе ўрачыстае адкрыццё запланавана на 3 ліпеня, у Дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Алея складаецца з 41 помніка ў гонар герояў Савецкага Саюза, якія прымалі ўдзел у вызваленні Гомеля. Бетонныя калоны, злучаныя аркай, сталі часткай мемарыяла воінам, што загінулі пры вызваленні Гомеля. У цэнтры алеі, на месцы братняга пахавання воінаў і партызан, удзельнікаў абароны Гомеля ў 1941-м і вызвалення горада ў 1943-м, усталяваная скульптура салдата, якая прайшла рэстаўрацыю. Па абодвум бакам скульптуры размешчаны медальёны з імёнамі загінуўшых воінаў.
Related items
-
Тры гады як закрыты Чырвоны касцёл у Мінску: вернікі пачынаюць зваротны адлік
-
Рэдкі выпадак: дэлегацыя дзяржслужачых разам з біскупамі і праваслаўным святаром наведалі касцёл
-
Вакол Чырвонага касцёла ў Мінску будуюць сцяну. Што гэта можа быць?
-
На новы навучальны год благаславілі ў касцёлах Беларусі – топ-9 фота і відэа
-
У Мінску пачалі будоўлю на месцы старых каталіцкіх могілак. У парафіі моляцца аб захаванні астанкаў незвычайнай малітвай