Брат з супольнасці Тэзэ запрашае на сустрэчу ў Гомелі каталікоў, праваслаўных і пратэстантаў
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (3)
«Мы вельмі ўдзячныя за прыезд моладзі з Беларусі гэтым летам у Тэзэ. Мы ўжо пачалі падрыхтоўку да сустрэчы ў Празе».
Адзін з братоў экуменічнай хрысціянскай супольнасці Тэзэ ў чарговы раз наведае Беларусь. Падчас візіту, які буду доўжыцца з 21 па 26 верасня, запланаваны сустрэчы з моладдзю ў Мінску, Гродне, Брэсце і Гомелі.
«Мы вельмі ўдзячныя за прыезд моладзі з Беларусі гэтым летам у Тэзэ. Мы ўжо пачалі падрыхтоўку да чарговай еўрапейскай сустрэчы ў Празе», - гаворыцца ў паведамленні супольнасці.
22 верасня сустрэча з братам Бенуа пройдзе ў Мінску, 23 верасня - у Гродне, 24 верасня - у Брэсце, а 25 верасня - у Гомелі. Час і месца сустрэчы ў Гомелі - 18.00, памяшканне праваслаўнага Нікольскага манастыра.
Last modified onПанядзелак, 22 Верасень 2014 12:00
Tagged under
Related items
-
Як праходзяць у рэгіёнах Маёвыя набажэнствы, паказалі на Гродзеншчыне
-
Расійскі арцыбіскуп патлумачыў прычыну сваёй адстаўкі, але не гэта галоўнае
-
Пакінуць Беларусь вымушаныя кусташ санктуарыя ў Браславе і яшчэ двое польскіх святароў
-
Вытрывалі. Усе леташнія выпускнікі Гродзенскай семінарыі стануць святарамі
-
Цяпер – і ў Дзень працы. Католікам у Беларусі дазволілі не трымаць пятнічны пост 1 мая
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу