Як быць шчаслівым, калі ўсё безнадзейна? Служыць Богу і людзям
- Written by Katolik.life
- Published in Размовы са святаром
- Add new comment
«Надаць сэнс свайму жыццю і ўбачыць у сваім безнадзейным існаванні шчасце - старацца ашчаслівіць іншага».
Віцебскі ксёндз Вячаслаў Барок працягвае публікаваць нядзельныя разважанні на Слова Божае. Гаворачы аб літургічных чытаннях 5-й звычайнай нядзелі, святар адзначае:
- Хрысціянства вучыць чалавека глядзець на жыццё вачыма веры, аднак, такі спосаб бачыць навакольны свет радыкальна адрозніваецца ад успрыняцця свету праз ружовыя акуляры. Слова Божае наадварот спрабуе пазбавіць нас усялякіх ілюзій, якія могуць з’явіцца пры неадэкватным успрыняцці жыцця.
У няпростай экзістэнцыяльнай сітуацыі чалавеку ёсць адзін паратунак - служэнне Богу. Кожны чалавек, да якога дакранаецца Божае Слова, знаходзіць для сябе паратунак. Служыць Богу і Яго прапаведаваць ў гэтым свеце - гэта і ёсць паратунак для чалавека. Выхад з безнадзейнай экзістэнцыяльнай сітуацыі, - раіць кс. Вячаслаў.
- Гаворачы свецкай мовай, чалавек, калі жадае надаць сэнс свайму жыццю і хоча ўбачыць у сваім безнадзейным існаванні шчасце, павінен старацца ашчаслівіць іншага. Шчасце чалавека не ёсць ў тым, каб знайсці кагосьці, хто будзе імкнуцца яго ашчаслівіць, але ж шчасце будзе тады, калі сам знойдзе таго, для каго ён будзе здольны кожны момант яго зямной экзістэнцыі напаўняць шчасцем - праз сваё служэнне яму, любоўю і прысутнасцю. Гэта і будзе на практыцы служэннем і прапаведаваннем Бога, які ёсць Любоўю (пар 1 Ян 4,16).
З фіналам нашага жыцця пытанне застаецца адкрытым. І невядома, як мы завершым пісанне кнігі свайго жыцця. Ва ўсялякім выпадку, гэта залежыць ад нас саміх. Рабі шчаслівым іншага, і сам шчаслівым будзеш.
Media
Related items
-
«Наша Айчына - у Нябёсах». Католікі святкуюць Унебаўшэсце Пана
-
Год пасля пажару ў Будславе: што зроблена, калі адкрыюць касцёл і якія планы
-
«Прабіваў шлях да незалежнасці». Тысячы беларусаў прыйшлі развітацца са Станіславам Шушкевічам
-
"Настроены песімістычна". Папа Рымскі адкрыта - аб сусветнай вайне, Пуціне, Кірыле, паездцы ў Маскву і Кіеў
-
Папа Рымскі зноў заклікаў да гуманітарнага калідора з «Азоўсталі» ў Марыупалі