У гродзенскую семінарыю паступіла 6 новых кандыдатаў
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Двое хлопцаў прыехалі з Ліды, яшчэ двое - з Ваўкавыска.
27 ліпеня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыўся экзамен для кандыдатаў на першы год навучання. Перад гэтым, 23-26 ліпеня, абітурыенты прынялі ўдзел у рэкалекцыях па распазнанні паклікання.
Пытанні на экзамене датычылі Катэхізісa Каталіцкага Касцёла, жыцця Паўсюднага і лакальнага Касцёла. Гэта дазваляе ацаніць зацікаўленасць кандыдатаў жыццём Касцёла. Пытаннi датычылi i структуры Касцёла ў Беларусі.
Кандыдатам трэба было таксама патлумачыць матывы свайго следавання за Хрыстом, растлумачыць унутраны голас, які кліча іх да працы ў Хрыстовай аўчарні.
На першы год навучання ў гродзенскую духоўную семiнарыю прынята шэсць кандыдатаў, якiя з 20 жніўня распачнуць вучобу i семiнарыйную фармацыю.
Новымі навучэнцамі семінарыі сталі:
- Сяргей Калюта (парафія Св. Вацлава, Ваўкавыск)
- Уладзіслаў Малышка (парафія Св. Вацлава, Ваўкавыск)
- Павел Седлярэвіч (парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, Новы Двор)
- Дзмітрый Дубай (парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі, Ізабэлін)
- Вячаслаў Сягло (парафія Святой Сям’і, Ліда)
- Валянцін Міхайлін (парафія Святой Сям’і, Ліда)
Заахвочваем да малiтвы за тых, хто чуе голас Хрыста, i аб новых паклiканнях да святарства і манаскага жыцця ў Касцёле.
Related items
-
Нунцыю і біскупу не дазволілі сустрэцца са зняволенымі святарамі
-
«Сустрэліся два энерджайзеры». Незвычайную пару абвянчаў біскуп
-
Стаў вядомы загадкавы «Асаблівы госць» Юбілею моладзі ў Брэсце
-
Рэдкі выпадак: дэлегацыя дзяржслужачых разам з біскупамі і праваслаўным святаром наведалі касцёл
-
Папулярны праваслаўны манах з Гомеля раскрытыкаваў Ватыкан і моцна памыліўся