BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У Гомелі адкрылі бясплатныя курсы па жэставай мове для бацькоў дзяцей з «Краіны глухіх»

Часта глухія дзеці адчуваюць ізаляцыю ва ўласнай сям'і, яго не разумеюць не толькі браты і сёстры, але і дарослыя.

У кастрычніку пачнуцца курсы жэставай мовы для бацькоў глухіх дзяцей у сярэдняй школе №70 Гомеля. Ужо не ў першы раз бясплатныя курсы арганізоўвае Дабрачынная каталіцкая Місія «Карытас - Міласэрнасць».

Як кажа выкладчык жэставай мовы, ужо праз два-тры месяцы бацькі змогуць разумець самае асноўнае, што хочуць сказаць ім іх дзеці. І гэта галоўнае, бо самая важная мэта курсаў - палепшыць адносіны ў сям'і і дапамагчы бацькам і дзецям знайсці паразуменне і адкрыць свой свет адзін аднаму.

Нагадаем, заняткі прызначаныя для бацькоў, якія выхоўваюць дзяцей з цяжкімі парушэннямі слыху і адчуваюць цяжкасці ў зносінах з уласнымі дзецьмі. Курсы будуць доўжыцца на працягу ўсяго навучальнага года.

- Больш за палову дзяцей з парушэннямі слыху маюць бацькоў, якія не валодаюць жэставай мовай і не ведаюць, як дапамагчы свайму дзіцяці. На жаль, па розных прычынах большасць бацькоў знаёмяцца з жэставай мовай, толькі калі дзіця пачынае наведваць дзіцячы сад або школу. А гэта значыць, што на працягу ўсяго ранняга дзяцінства дзіця адчувае востры недахоп інфармацыі і зносін, якія так неабходныя маленькаму чалавеку для развіцця. Часта дзіця з парушэннем слыху адчувае ізаляцыю нават ва ўласнай сям'і. Яго не разумеюць не толькі браты і сёстры, але і дарослыя члены сям'і. Бацькам, што вывучылі жэставую мову, дзеці змогуць лепш растлумачыць, што ў іх баліць, дзе яны хочуць вучыцца і ўсё, што так важна распавядаць сваім мамам і татам, - адзначылі ў ДКМ «Карытас - Міласэрнасць».

Last modified onАўторак, 07 Кастрычнік 2014 11:46
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць