BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Для гомельскай дзіцячай вёскі падрыхтуюць клоўнаў-валанцёраў

Ахвотных дапамагаць дзецям запрашаюць на семінар, які правядзе група бальнічных клоўнаў «Funny nose».

Дабрачынная каталіцкая Місія «Карытас-Міласэрнасць» набірае групу маладых людзей для валанцёрскай работы ў Гомельскім доме-інтэрнаце для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця (дзіцячай вёсцы ў Навабеліцы).

Гэта унікальная ўстанова для сірот-інвалідаў дзейнічае з кастрычніка 2011 года. Будаўніцтва вёскі працягвалася сем гадоў па ініцыятыве рымска-каталіцкай Царквы і дабрачыннай Місіі «Карытас-Міласэрнасць» за сродкі арганізацый і фондаў, прыватных асоб з Італіі, Германіі, Аўстрыі. Абстаноўка, у якой пражываюць 60 хлопчыкаў і дзяўчынак, максімальна набліжана да сямейнай. Хлопцы і дзяўчаты падзелены на 4 групы-сям'і па 15 чалавек, кожная з якіх пражывае ў сваім катэджы. Звяном, якое злучае такую групу, з'яўляецца сястра-манахіня. Яна разам з дапаможным персаналам - выхавацелямі, медыкамі - клапоціцца аб належным выхаванні і апякуе дзяцей.

Дзеці, для якіх гомельскі дом-інтэрнат стаў новым домам, пераехалі сюды з спецыялізаванага інтэрната ў Журавічах, дзе з імі 13 гадоў працавалі манахіні ордэна Бэнэдыктынак-Самарыцянак Крыжа Хрыстова. Гэта дзеці-інваліды і маладыя інваліды з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця, ад якіх адмовіліся бацькі. Гэта асаблівыя дзеці, якія маюць патрэбу ў асаблівым клопаце. Лішняй ўвагі для такога дзіцяці проста не бывае. Яму патрэбна дапамога ў паўсядзённых справах: памыцца, апрануцца, паесці. Ён мае патрэбу ў рэгулярных фізічных практыкаваннях і масажы. Яму неабходна падтрымка ў спазнанні і вывучэнні навакольнага свету. І, як асабліваму дзіцяці, яму патрэбен «надзейны» сябар, каб разам гуляць на вуліцы ці ў доме.

Сёстры-манахіні разам з персаналам робяць для гэтых дзяцей усё магчымае, але застаецца вострая неабходнасць у валанцёрскай дапамозе. У сувязі з гэтым дабрачынная каталіцкая Місія «Карытас-Міласэрнасць» заклікае да валанцёрства вернікаў і асабліва маладых людзей, якія маглі б перыядычна дапамагаць супрацоўнікам дома-інтэрната ў працы, а таксама гуляць з дзецьмі.

- І, вядома ж, хочацца, каб кожны візіт валанцёра станавіўся для дзіцяці не толькі дапамогай ў паўсядзённых справах, але і маленькім святам. Сваімі ведамі і вопытаму рабоце з дзецьмі згадзіліся падзяліцца прадстаўнікі валанцёрскай групы бальнічных клоўнаў «Funny nose», якія правядуць у Гомелі навучальныя семінары, - распавялі ў Місіі «Карытас-Міласэрнасць».

Папярэдне заняткі плануюцца на 11-12 траўня. Дакладны час і месца правядзення будуць вызначаны пазней пасля фармавання спісу удзельнікаў.

Валанцёрская група «Funny nose» працуе ў Гомелі з 26 мая 2009 года. Студэнтка псіхалагічнага факультэта ГДУ Марына Каршун ўдзельнічала ў праекце свайго універсітэта "Псіхалагічнае суправаджэнне дзяцей, якія пакутуюць хранічнымі захворваннямі, што знаходзяцца на лячэнні ў стацыянары бальніц». У кастрычніку 2008 года Марына у ліку групы студэнтаў-валанцёраў адправілася на стажыроўку ў італьянскі горад Мадэна. На працягу трох тыдняў беларускія студэнты знаёміліся з досведам работы валанцёраў у адной з бальніц гэтага горада, дзе і адбылося збліжэнне з валанцёрамі асацыяцыі «Viviamo in positive». Пасля навучальных семінараў, якія правялі італьянцы, у Гомелі з'явілася група з 15 чалавек з вясёлай назвай «Funny nose». Хлопцы і дзяўчаты наведваюць дзіцячыя бальніцы і хоспіс, удзельнічаюць у акцыях і мерапрыемствах для дзяцей, якія знаходзяцца пад апекай прытулкаў, цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання, школ-інтэрнатаў, а таксама праводзяць свята для клоўнаў і дзяцей «Дзень чырвонага носа».

- Прыходзячы да дзіцяці ў бальніцу, клоўн павінен ведаць мноства рэчаў. Яго задача ствараць з паветра цуды, а для гэтага трэба авалодаць тэхнікай фокусу. Клоўн павінен ведаць сто мільёнаў гульняў, і ён вывучае прафесію аніматара. Менавіта яму, клоўну, прыйдзецца смешна падаць, быць рухомым, спрытным або нязграбным, для чаго ён асвойвае прыёмы акрабатыкі. Каб у руках блазна раптам выраслі пацешная кветка ці сабачка з гумовага шарыка, трэба не адзін дзень трэніравацца з мадэлюючымі шарамі, - кажуць валанцёры. - Клоўн - фокуснік, акцёр, акрабат, спявак і танцор, выдумшчык і ўважлівы слухач, добры сябар, з якім можна падзяліць і смутак, і радасць. Клоўн - чараўнік! Яго абавязак тварыць атмасферу, у якой хацелася б гуляць і здаравець.

Жадаючых прыняць удзел у семінары і стаць валанцёрам просяць патэлефанаваць па тэлефонах: +375 (44) 746-17-41 Velcom, +375 (29) 236-26-23 МТС (Вольга Клюй).

Першая сустрэча валанцёраў пройдзе ўжо 27 красавіка ў «Гомельскім доме-інтэрнаце для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця» па адрасе вул. Паўночная, 4.

Last modified onПятніца, 12 Красавік 2013 12:07
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць