BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У Гомельскай дзіцячай вёсцы прайшло свята Анёлаў-Ахоўнікаў [фота]

Каталіцкі біскуп і праваслаўны святар памаліліся і асвяцілі дамы дзяцей.

У Гомельскай дзіцячай вёсцы 8 мая прайшло свята Анёлаў-Ахоўнікаў. Як вядома, кожная сям'я мае свайго Анёла-Ахоўніка, які намаляваны на абразе, і сёння адбылося асвячэнне абразоў у двух катэджах: Маці Божай Вастрабрамскай і Георгія Перамаганосца.

На свята прыехала шмат гасцей: біскуп Казімір Велікаселец, праваслаўны айцец Мікалай, супрацоўнікі БКМ «Карытас-Міласэрнасць», госці рымска-каталіцкай парафіі. Спачатку была супольная малітва, якую вёў айцец Мікалай, затым біскуп Казімір Велікаселец асвяціў домікі, пасля чаго пачаўся выдатны канцэрт, падрыхтаваны дзецьмі. У канцэрце ўдзельнічалі як старэйшыя дзеци, так і малыя. Усе ўдзельнікі спявалі, танцавалі, расказвалі вершы. Была свабодная святочная атмасфера, і ўсе былі шчыра рады таму, што адбываецца.

Пасля канцэрту быў арганізаваны салодкі стол, пасля якога дзяцей чакала дыскатэка на вуліцы. Надвор'е было проста выдатнае, свяціла яркае сонца. Госці і дзеци былі вельмі задаволеныя святам.

 

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць