BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Дзякуючы ахвяраванням, гомельскія дзеці з цяжкіх сем'яў добра адпачылі летам

Дабрачынная каталіцкая Місія «Карытас-Міласэрнасць» дзякуе ўсім, хто не застаўся абыякавы да правядзення акцый для дзяцей з малазабяспечаных, шматдзетных і няпоўных сем'яў.

Улетку для дзяцей было арганізавана шмат мерапрыемстваў. Гэта катанне на атракцыёнах у Цэнтральным парку і на цеплаходзе, наведванне кінатэатра і коннай школы з арганізаванай экскурсіяй і катаннем на конях. Для дзяцей таксама былі закуплены салодкія падарункі.

Дзякуючы ахвяраванням вернікаў, прыватных асоб, а таксама прыватных фірмаў была сабрана сума каля 3,5 мільёнаў рублёў. Асаблівую падзяку «Карытас» выказвае старшыні праўлення «Приорбанка» Сяргею Касцючэнка, які выдзяліў на мерапрыемствы для дзяцей 7 мільёнаў рублёў.

- Усе дзеці былі вельмі задаволеныя, атрымалі буру новых уражанняў і эмоцый, а таксама выдатны настрой і зарад энергіі на новы навучальны год, - кажуць супрацоўнікі Місіі. - Няхай Гасподзь дабраславіць вас і дасць у сто разоў больш за вашу дабрыню і міласэрнасць!

Last modified onЧацвер, 13 Верасень 2012 10:22
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць