BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Каталіцкі і праваслаўны біскупы разам павіншавалі дзяцей-інвалідаў [фота, відэа]

На свята ў дзіцячую вёску для сірот-інвалідаў ўпершыню прыехалі такія высокія госці: каталіцкі біскуп Казімір Велікаселец і праваслаўны Уладыка Стэфан. Святочную праграму для дзяцей, персаналу хоспіса і гасцей падрыхтавалі валанцёры Гомельскага машынабудаўнічага каледжа.

Міністр і губернатар ўдзельнічалі ў адкрыцці гомельскага хоспіса, пабудаванага каталікамі

Як быццам дабраславеннем Нябёсаў стаў дробны дождж, які «асвяціў» унікальны ў Беларусі хоспіс для сірот-інвалідаў менавіта ў момант урачыстага адкрыцця. А потым зноў засвяціла яркае сонца, дадаючы фарбаў шыкоўным новабудоўлям дзіцячай вёскі - галоўнага сацыяльнага аб'екта Гомеля апошніх гадоў.

Разам з пробашчам рыма-каталіцкай парафіі Нараджэння Божай Маці айцом Славамірам Ласкоўскім хоспіс для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ўрачыстага адкрылі кіраўнік Гомельскай вобласці Уладзімір Дворнік і міністр працы і сацабароны Беларусі Марыяна Шчоткіна. Дзіцячая вёска з некалькіх катэджаў, абсталяваных дарагой мэбляй і тэхнікай, будавалася сем гадоў па ініцыятыве рымска-каталіцкай Царквы і дабрачыннай місіі «Карытас-Міласэрнасць» за сродкі арганізацый і фондаў, прыватных асоб з Італіі, Германіі, Аўстрыі. У хоспісе будуць жыць 60 хлопчыкаў і дзяўчынак, ад якіх адмовіліся бацькі, у становішчы, максімальна набліжаным да сямейнага. Даглядаць за імі будуць законніцы ордэна Бенедыктынак-Самарыцянак, выхавальнікі, медыкі.

- Гэта унікальны і першы ў Беларусі падобны праект, - адзначыла міністр. - І першы прыклад супрацоўніцтва дзяржавы з рымска-каталіцкай Царквой.


- Сэрца гэтай ідэі - каб дзеці маглі жыць у сем'ях. Тут дзіця будзе акружана любоўю, дзеці будуць мець магчымасць асабістага развіцця. Важная задача - інтэграцыя ў грамадства і вяртанне дзеяздольнасці. Каб грамадства ведала, што інваліды - яго частка, а не нейкія ізгоі. Мы адмыслова пабудавалі хоспіс у горадзе, каб дзеці маглі схадзіць у тэатр, цырк і нават рэстаран, шпацыраваць па парку. Дзякую Богу за тое, што Ён падарыў нам гэтых дзяцей, паколькі яны значна важнейшая кожнага з нас, - падкрэсліў ксёндз.

Галоўных віноўнікаў урачыстасці - дзяцей з Журавіцкага дома-інтэрната - пакуль не прывезлі, таму што цэнтралізаванае ацяпленне ў Гомелі яшчэ не запрацавала.

Утрымліваць хоспіс будуць мясцовыя ўлады, а каталікі - зноў жа з дапамогай заходніх спонсараў - маюць намер пашыраць дзіцячую вёску і пабудуюць тут тэрапеўтычны цэнтр, школу, гатэль, працоўныя майстэрні для выхаванцаў і храм.

Subscribe to this RSS feed