BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Каталікі і праваслаўныя пачалі сумеснае служэнне ў дзіцячым хоспісе (ФОТА, ВІДЭА)

Вялікае свята прайшло 21 лістапада ў Гомельскім дзіцячым хоспісе для сірот-інвалідаў, пабудаваным каталіцкай дабрачыннай місіяй «Карытас-Міласэрнасць».

Дзеці і персанал хоспіса (чытайце падрабязна пра яго будаўніцтва і адкрыццё) канцэртам, малітвай і салодкім сталом адзначылі дзень свайго Анёла-ахоўніка. На свята ў дзіцячую вёску прыехалі і адны з італьянскіх спонсараў.

- Гэтыя дзеці - праява Бога сярод нас. Неверагодна, але вы, даглядаючы за гэтымі дзецьмі, служыце самому Богу, - звярнуўся да персаналу хоспіса пробашч гомельскай рыма-каталіцкай парафіі ксёндз Славамір. - І таму радуйцеся, што вы робіце справу вельмі важную. За гэта, вядома, вы не заўсёды атрымліваеце падзяку ці нейкія матэрыяльныя даброты, але ў доме Айца Нябеснага чакае ўзнагарода тых, хто робіць сваю справу з Духам, з любоўю ў сэрцы.

Па дабраславенню праваслаўнага Ўладыкі Стэфана ў хоспіс прыбыў і святар Свята-Траецкага храма айцец Мікалай. Ён прывёз у дзіцячую вёску абраз Божай Маці, салодкія падарункі дзецям і здзейсніў малебен.

- Гэта кропка судотыку ў нашым служэнні. Справы міласэрнасці можна рабіць разам, бо яны не датычацца ніякіх канонаў і дагматычных рознагалоссяў. З сённяшняга мерапрыемства пачынаецца сумесны шлях, сумеснае сацыяльнае і духоўнае служэння гэтым дзецям, - пракаментаваў кс. Славамір.

 

Media

Last modified onСерада, 21 Лістапад 2012 22:47
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць