BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Нашто хадзіць у царкву? Бог жа ў душы...

Якім бы я быў, калі б не прыйшоў у хрысціянскую суполку? У дзяцінстве я наогул хацеў стаць фашыстам...

Напэўна, па папулярнасці гэта самае частае пытанне, якое задаюць людзі святарам. Хтосьці шчыра не разумее, да чаго гэтыя хаджэнні? Хіба не дастаткова таго, што ў Бога можна верыць проста ў душы? Са старой звычкі ставіць сябе на месца іншых, я і тут мадэлюю сітуацыю для сябе. Вось папрасі мяне хто-небудзь раз у тыдзень прыходзіць на чыгуначны вакзал (да прыкладу) і праводзіць там 1,5-3 гадзіны свайго часу, ці моцна мне гэта будзе падабацца? Думаю, што не. І тут мне зразумела нежаданне кагосьці, хто сапраўды з такой мэтай (адстаяць вызначаны час) наведваць «культавае збудаванне». Гэта павінна быць сапраўды вельмі сумна і нецікава. Але вось зменім сітуацыю, дадамо ўмову, што ў гэтага вакзала раз на тыдзень будуць збірацца твае лепшыя сябры ці аднадумцы ў нейкім цікавай справе, і мабыць, ты гэты дзень будзеш чакаць як аддуху пасля шэрай штодзённасці.

Нешта падобнае і ў выпадку з царквой. Звярніце ўвагу, нават само гэтае слова «Царква», з грэцкай мовы перакладаецца як сход (εκκλησία). Але ў храмах мы не проста сябры і знаёмыя, а духоўныя сваякі і нават звяртаемся адзін да аднаго адпаведна: «брат», «сястра», «айцец». Наша агульная справа – малітва да Нябеснага Айца. Аб гэтым вялікім сэнсе царкоўнага сходу ведалі і нашы продкі, якія казалі: «Царква не ў бярвёнах, а ў рэбрах», г.зн. мы збіраемся пад скляпенні прыгожага будынка не дзеля таго, што гэта - будынак, і ён - прыгожы, а дзеля таго, што ў ім сабраліся мае аднаверцы, мая супольнасць, і мы занятыя святой справай - малітвай. З гэтага вынікае, што прыходзячы ў храм, вельмі важна пранікнуцца духам любові і светлага стаўлення адзін да аднаго. Важна асэнсавана ўдзельнічаць у агульнай малітве і тады штотыднёвае наведванне Царквы не будзе ў цяжар, а стане радаснай падзеяй.

Неабходнасць і натуральнасць агульнай (сямейнай) малітвы прасочваецца на ўсім працягу Святога Пісання, і калі хтосьці лічыць сябе веруючым чалавекам, для яго будзе як бы праверкай веры патрэба ў гэтых малітоўных зносінах. Я ведаю, што ўваходжанне ў гэты рытм жыцця даецца нялёгка. Спачатку і для мяне гэта было амаль подзвігам, але калі стаў зразумелы сэнс богаслужэбных малітваў, калі адчуў падтрымку аднаверцаў, калі перажыў радасць царкоўных сакрамэнтаў, асабліва Камуніі, тады ўсё стала на свае месцы.

Дзіўна, але ў храме па-іншаму пачынаюць паводзіць сябе нават атэісты, што выпадкова туды зайшлі. Вось толькі-толькі ён мне даводзіў, што царква - гэта ўсяго толькі звычайны будынак, але апынуўшыся ў гэтым «звычайным будынку» кажа мала і шэптам, гучна не смяецца, тым больш не брыдкасловіць, пераступае ціха, з асаблівай цікавасцю глядзіць на абразы. Мне заўсёды прыемна назіраць за паводзінамі такіх людзей ў святым месцы, хоць ім пра гэта і не кажу :)

У мяне часам пытаюць (і сам сабе гэтае пытанне нярэдка задаю), якім бы я быў, калі б жыў па-за царквою? Пытанне вельмі складанае. Памятаю, у дзяцінстве моцна шакаваў навакольных сваёй марай, што калі вырасту, стану... фашыстам. Уяўляеце такую дзіцячую мару і рэакцыю маіх родных? А сакрэт дзіцячага сэрца быў просты. Фашысты (немцы) ў савецкім кінематографе заўсёды ў атаку ішлі ланцугом і ў поўны рост, а нашы салдаты амаль заўсёды былі ў бяспечных акопах і бязлітасна палівалі суперніка градам куль. Мне гэта здавалася несправядлівым, і немцаў было вельмі шкада. З салідарнасці іх болю хацелася быць сярод іх :)

Увогуле, я не ведаю, кім бы быў і як бы ўсё склалася, жыві я не святаром, але спадзяюся, што ў Царкве быў бы абавязкова. Дарэчы, калі вы хочаце, каб вашыя дзеці калісьці не трапілі ў жудасныя секты, прывучайце іх да традыцыйных рэлігій. Памятаеце, колькі ў 90-х гадах было жудасных сект і якая маса народа да іх паваліла? А гэта ж былі ўчорашнія атэісты, сярод іх і выкладчыкі і навукоўцы, людзі розных прафесій і тым не менш усе яны траплялі ў дэструктыўныя арганізацыі. Ці шмат вы ведаеце членаў сект, хто з дзяцінства выхоўваўся ў нармальным рэлігійным асяродку і потым прамяняў царкву на секту? Я такіх не ведаю і малаверагодна, каб такое было. Здаровае рэлігійнае выхаванне - гэта як прышчэпка ад хворых рэлігійных вірусаў у будучыні.

І не, я не хачу сказаць, што калі нехта ў царкву не ходзіць, то ён малаверуючы або дрэнны чалавек, зусім не. Я толькі сцвярджаю, што для верніка зусім натуральна імкнуцца да сумеснай малітвы. Гэтая адмысловая прыкмета духоўнай арганізацыі чалавека, якая падкрэсліваецца Бібліяй. Дзеянні храмавага набажэнства адчувальна дабратворна адбіваюцца на мне, мяркую, гэта будуць адчуваць і іншыя людзі.

Растлумачу у чым справа. Хоць я і святар і як бы па змоўчанні абавязаны заўсёды заставацца на вышыні духу, напрыклад, быць спакойным, ураўнаважаным, не выходзіць з сябе і іншае, але на практыцы не заўсёды так атрымліваецца. То з-за спраў па будоўлі храма, то з прычыны знешняй непрыстойнасці і азлобленасці свету і сам часта правальваюся ў гэтыя злыя запал і мітусню. Усё гэта нездаровае напружанне балюча колецца ў душы. Але вось прыходзіць нядзельны дзень, пачынаецца набажэнства і... усё. Часам вельмі выразна ўнутры адчуваецца як цябе «адпускае», як нешта цёплае і добрае напаўняе цябе знутры і вельмі моцна хочацца, каб гэтыя ж пачуцці адчувалі іншыя, стомленыя мітуснёй людзі.

Вось і цяпер, заканчваючы тэкст, прапаную ўсім, і каму вельмі цяжка і каму вельмі лёгка, не забываць што вы дзеці Нябеснага Айца. Давайце хаця б у нядзельны дзень адкінем мітусню і як родныя збярэмся ў Ягоным доме - Царкве, для добрых зносін і дапамогі адзін аднаму.

Last modified onАўторак, 27 Май 2014 09:21
Каментары   
+2 #16 Павел 2013-09-07 23:37
Хорошо, слушаем ваши предложения, Лео: что делать? ))
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
-3 #15 Лео 2013-09-06 15:30
Дааа ...!!! Что это за набор слов, которые даже не вяжутся в смысловые предложения. И причем здесь туалет ? ....... Если от ксендза рождается ребенок .., где по вашему должен быть ксендз ??? Я сам знаю что БОГ любит всех... . Я понял ,что вам нужно открытым текстом писать, а иначе вы не понимаете смысла сказанного мной. Следующий раз я буду указывать храм, фамилии и место где происходят "чудеса" Педофилов БОГ тоже любит.., но только не в ВАТИКАНЕ...Не могут священники терпеть .. женить их надо . Вот и будет взаимная любовь .!!! Нужно любить душой, а не тарабанить языком ,упражняясь в красноречии . Если так дальше пойдет , то скоро в костеле однополые браки будут регистрировать и венчать... В Европе уже скоро будут , к этому все идет, Даже в Евросоюз не берут, кто не поддерживает и ругает " педиков" Ну как ??? Я уверен ,что вы это не пропустите ... Вот вам будет и "Сьвабода слова" , как некоторые любят выражаться....
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
0 #14 Женька Богданова 2013-09-03 18:09
Про сотворение мира Вам никто не собирался рассказать.Это первое.Второе,г рех словом тоже может быть тяжким и даже смертным.Третье ,а КТО ДОСТОИН ВЕСТИ СЛУЖБУ?КТО НАСТОЛЬКО СВЯТОЙ И БЕЗГРЕШНЫЙ,ЧТОБ Ы ДЕРЖАТЬ В РУКАХ ГОСПОДА НЕБА И ЗЕМЛИ?САМОГО ТВОРЦА?А кто принимать Его достоин?ДА НИКТО!Бог терпит эти все преступления,о которых вы рассказываете.П отому что ЛЮБИТ и бизнесмена этого, и ксендза любит.И Вас тоже.Он ненавидит грех.но любит грешника.Но есть же и святость в Церкви,а не только грех.Я лично знакома с ксендзом,которы й до 2.30 ночи рассказывал об Иисусе,а потом встал меня исповедовать в 6.30 утра.А Адамович с женой?За столько километров,окол о 500 вроде венчаться ездили.А эти бабушки и дедушки,у которых родственников за веру репрессировали, а они всё равно молиться собирались?А кардинал?Жил в половине домика без туалета...
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
0 #13 Лео 2013-09-03 16:28
Грешны все . .. Но грехи бывают разные .Есть грехи на словах, а есть на деле . Так что не надо путать грешников . Если Настоятель спит с прихожанкой и делает махинации с деньгами , это как ... ,он достоин вести службу..???? А его перевели в другой костел как шкодливого школьника и всеее... И теперь другие люди слушают его байки... Таким тоже место в храме ??? Да в храме , только стоя в углу на коленях и молиться если это ему поможет... А этот бизнесмен к другому ксендзу подбирает ключи.... А вы мне стараетесь про сотворение мира рассказать. А в храме я всю жизнь , .
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+4 #12 Женька Богданова 2013-09-02 23:34
Лео,о Евангельской фразе:"Кто соблазнит одного из малых сих,верующих в Меня тому лучше завязать мельничный жернов на шею и бросить в море."И ещё: "горе тем,через кого соблазны приходят"Именно в таком контексте.Касат ельно негодяев.Каждый человек поступает плохо в какой-то момент.Человек лицемерит,как вышеуказанный бизнесмен или ещё как-то-он негодяй.Человек осуждает другого-он негодяй.Человек совершает ещё какой-то грех-он негодяй.А безгрешных нету.Но вся проблема в том,что одни видят,что они негодяи и просят Бога помочь им исправиться,а другие не видят собственных грехов,и вместо того чтобы стараться их увидеть думают,какие вокруг все плохие.А если все негодяи нашей парафии перестанут лезть вперёд и будут молчать в тряпочку то можно будет костёл закрывать.:-)На стоятель сам говорил.что он грешник-значит службу ему служить нельзя,хора тоже не будет-мы не святые.Министра нты тоже ещё те... Как быть?
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+4 #11 Павел 2013-09-02 08:42
Давайте подумаем о спасении своей собственной души, а не тех, кто вокруг нас - пусть они сами думают о своем спасении и отвечают потом перед Богом. Мы можем только помолиться о них и, если имеем благодать, сказать им - с любовью - о том, что они не правы.

Лео, приходите в храм!
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
0 #10 Лео 2013-09-01 22:09
Вот теперь я понял , по вашему сейчас в костел ходят негодяи и т.п. Тогда я прав . Если бы они рот не открывали и не лезли вперед ,тогда им простительно .И никто слова не скажет. О каком соблазнении вы говорите ?. Вы вникните в сказанные слова и задумайтесь,а потом говорите....
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+2 #9 Яугенка 2013-09-01 08:39
А я в своей жизни такое заметила.Как только начинаю кого-то в чём-то осуждать,очень скоро начинаю делать то же.Поосуждала на прошлой неделе девчонку за работу в воскресенье-сег одня самой надо доделывать вчерашнюю работу. :oops: Вот незадача!
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+4 #8 Павел 2013-08-31 21:26
Кто соблазнит одного из малых сих... Согласен, конечно. Но Лео, вы ведь соблазняетесь этим человеком, о котором говорите. Не посещать храм из-за того, что в нем какой-то нехороший человек - это же явный обман сатаны.

Ведь церковь для больных, для грешников. В ней есть не только фарисеи, но и прелюбодеи, лжецы, отменные подлецы и убийцы. Потому что для них церковь. Ради них умер Христос.

А если человек говорит, что не будет в церкви из-за всех этих нехороших людей, он сам становится фарисеем. Потому что ничем не лучше, чем он. Так мы поддаемся своей гордыне, если думаем, что мы лучше чем кто-либо.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+1 #7 Женька Богданова 2013-08-31 19:00
Паш,я не согласна.Христа не видно.Люди ищут Его в христианах.Надо чтобы было видно,что Христос живёт в каждом из нас.Видно всем.и своим и посторонним.Что мы не лучше никого-это ясно,но Он даст силу,не соблазнять никого.Потому что,если христианин соблазняет кого-то,это жутко.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць