BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Мая віна, мая віна... А ці бачу я свае грахі?

Калі я змагу ўсвядоміць сябе апошнім грэшнікам, тады й змагу стаць святым.

Шчыра кажучы, амаль на кожнай Святой Імшы адчуваю сябе крывадушнікам. Асабліва ў момант, калі разам з усімі прамаўляю «Mea culpa»: мая віна, мая віна, мая вельмі вялікая віна... Але сумленне і розум кажуць мне, што ніякай сваёй найвялікшай віны я не адчуваю. Так, бываюць рэдкія моманты, калі я прыходжу на службу з прыгнечаным сэрцам, калі напярэдадні Бог дапусціў маё падзенне: кагосьці пакрыўдзіў, падмануў, аблаяў. Але ў большасці выпадкаў...

З іншага боку, разумею, як мне здаецца, адну з галоўных праўдаў хрысціянскай веры: кожны хрысціян - апошні грэшнік, самы грэшны грэшнік. Але адчуць гэта на сабе пакуль ніяк не магу. Так, у мне шмат дрэннага, але хіба я горш вось гэтага брата, які прапівае сямейны бюджэт? Ці той пагардлівай сястры, якая часта пляткарыць? А як я магу быць горшым за маньяка, які забіў многіх дзяцей? Я ж нічога такога не рабіў!

Але праўда ў тым, што магу зрабіць. Я магу здрадзіць блізкаму чалавека і Самому Бога (ды й не раз гэта рабіў), магу скрасці, магу забіць, і няма такога граху, які я не змог бы здзейсніць. Гэта закладзена, дзякуючы Адаму, у маёй грэшнай прыродзе. Усё залежыць толькі ад абставін, у якія мяне ставіць Бог або ў якія да гэтага часу не ставіў, зберагаў. Апыніся я ў сітуацыі, у якой апынуліся тыя, хто здзейсніў жахлівае злачынства - што б я зрабіў? Здзейсніў бы тыя ж, і, напэўна, яшчэ больш страшныя злачынствы. Разумею, што адсюль бярэ пачатак і адна з галоўных хрысціянскіх запаведзяў «не асуджай»: бо ты можаш зрабіць тое ж самае. Дарэчы, не раз у гэтай праўдзе пераконваўся на ўласных справах: асудзілі каго-небудзь, і неўзабаве ўчыніш той жа грэх.

А яшчэ праўда ў тым, што ўсе запаведзі, у тым ліку і «не забі» (дзякуй Богу, не ў фізічным сэнсе) парушаў і парушаю пастаянна. Проста часта адмаўляюся гэта бачыць і таму дзіўлюся: мая віна, дзе ж яна? Чуў ад святара такія словы: калі б Гасподзь у адно імгненне адкрыў ўсю праўду пра чалавека, пра тое, што на самой справе адбываецца ў ягоным сэрцы, чалавек бы проста звар'яцеў або здзейсніў самагубства. І Бог - бязмерна любячы Айцец - вядома, ведае гэта, таму адкрывае праўду паступова, дапамагаючы крок за крокам ўсведамляць сваю слабасць і патрэбу ў Госпадзе. Таму Ён дапускае мае падзенні, каб дапамагчы ўбачыць, хто я ёсць на самой справе.

У адной духоўнай кнізе прачытаў пра маладога манаха, які хваліўся тым, што калі моліцца, як бы бачыць перад сабой Бога. А адзін старац сказаў яму на гэта: лепш бы ты бачыў свае грахі - гэта непараўнальна большая мілата ад Госпада!

Так, праз гады знаходжання ў Царкве, нарэшце пачынаю звяртаць увагу на сябе. Не нехта вінаваты, а я вінаваты. Але да таго, каб убачыць у нас грэшнікаў, «з якіх я першы», як пісаў Апостал Павел, мне яшчэ вельмі далёка. Дабрашчасныя ўбогія духам - са школьнага юнацтва разважаю аб гэтай фразе з Нагорнай пропаведзі Хрыста, і толькі зараз здолеў супаставіць яе з паняццем «апошні грэшнік». І толькі пасля таго, як убачу сябе такім, змагу стаць святым, выканаўшы жаданне Бога ў адносінах да мяне і кожнага з нас. І толькі тады змагу па-сапраўднаму сказаць «прагну» Хрысту, які ратуе і любіць мяне такім, які я ёсць - апошнім грэшнікам.

Last modified onСерада, 13 Лістапад 2013 02:31
Каментары   
+7 #1 Валерый 2013-11-14 23:57
Маі грахі, бы каменні ў мяшку, што чамусьці завязаны на шыi. І відавочна з ім бы патануў, хай Бог ад лютай смерці крые. Але малітвы цуда тут здзяйсняюць, яны мяне ратуюць, лодку падганяюць. І з тым мяшком да споведзі імкнуся. Там шчыра кажучы з цяжарам разбяруся. Мне б зноуку не збіраць каменні, шукаць шляхі аздараўлення. Адна надзея - памалюся, адна надзея на Езуса...
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць