BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Прыйдзі і перамяні аблічча нашай зямлі, або Эпоха Святога Духа

Мы паўсюль чытаем Твае знакі...

Я ўвесь мінулы тыдзень слухала вецер, а таксама галубоў, якія вучылі лётаць свайго галуба-юнака ці юную галубку. І думала пра свята Спаслання святога Духа.

Я памятаю з часоў катэхез сястры Крыспіны Янэцкай і Нунэ Цітаян, місіянерак святой сям'і, як яны любілі паўтараць, каб мы памяталі, што жывем у эпоху Святога Духа.

І ці не кожны павеў ветру нагадваў мне іхнія словы і нагадвае... І ці не кожны голуб мне нагадвае пра гэту эпоху, і ці не кожная бура і навальніца мне нагадвае пра гэта...

Я памятаю, як я малявала дэкарацыі на гэта свята ў Параф'янаўскі касцёл: такія яркія вогненныя языкі полымя, дагэтуль адчуваю тыя колеры. І кожнае вогнішча мне нагадвае пра гэтыя языкі, таму я асаблівым чынам люблю і скаўцкае вогнішча, і іншыя вогнішчы, якія яднаюць родных і сяброў пад цёмным небам...

Таму. Прыйдзі ў подыху ветру і перамяні аблічча нашай зямлі. І я ведаю, што прыходзіш і перамяняеш, а мы паўсюль чытаем твае знакі...

Media

Last modified onПанядзелак, 01 Чэрвень 2020 13:53
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць