Папа перадаў Велікодныя падарункі рымскім бяздомным
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Папа Рымскі
- Add new comment
У кожную віншавальную паштоўку была ўкладзеная невялікая сума грошай.
Бяздомныя Рыма атрымалі велікодныя падарункі ад Святога Айца. Іх перадаў Папскі элемазінарый арцыбіскуп Конрад Краеўскі, які замест таго, каб прысутнічаць на набажэнстве Крыжовага шляху ў рымскім Калізеі з удзелам Пантыфіка, наведаў ваколіцы рымскіх чыгуначных вакзалаў і плошчы св. Пятра. Тут ён сустрэў каля 300 бедных і бяздомных, якім раздаў сціплыя падарункі: віншавальныя паштоўкі ад Папы ў кожную з іх была ўкладзена невялікая сума грошай.
Адрасаты велікоднага віншавання не хавалі сваёй радасці: некаторыя цалавалі фотаздымкі Пантыфіка, іншыя прасілі падзякаваць Папу асабіста, хтосьці бег да сваіх знаёмых, каб распавесці аб магчымасці атрымаць падарунак ад Святога Айца. Арцыбіскуп Краеўскі раздаваў папскія віншаванні да паўночы.
Францішак не першы раз віншуе рымскіх бяздомных са святамі. Падобная ініцыятыва праходзіла таксама ў Вялікую пятніцу ў мінулым годзе. З нагоды Божага Нараджэння Папа перадаваў ім білеты на грамадскі транспарт і тэлефонныя карткі.
Related items
-
Старадаўнюю капліцу знесла аўто ў Смаргонскім раёне: якой яна была
-
Яшчэ адзін касцёл закрыюць у Мінску. Што пра гэта і іншыя балючыя пытанні распавялі біскупы Папе Рымскаму?
-
Новы Апостальскі нунцый упершыню наведаў Гомель – і вось з якой нагоды
-
«Уся каталіцкая Беларусь моліцца». Як адрозніваецца афіцыйнае і неафіцыйнае жыццё Касцёла
-
Стала вядома, што беларускі біскуп сказаў Папе Рымскаму: «Мы ўсе стомленыя вайной»