Папа скіраваў віншаванні да 90-годдзя Пінскай дыяцэзіі
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Папа Рымскі
- Add new comment
Пантыфік ад усяго сэрца дорыць шчодрае Апостальскае благаслаўленне.
Віншаванне ад імя Папы Францішка даслаў Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці кардынал П’етро Паралін.
Як адзначаецца ў віншаванні, з нагоды ўрачыстай цэлебрацыі 90-годдзя заснавання дыяцэзіі Святы Айцец кіруе да біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі, да членаў Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, прэзбітэраў і прысутных на цэлебрацыі вернікаў “сардэчныя словы віншавання і жадае, каб гэта важная падзея ў жыцці Касцёла ўзбудзіла ў верніках і парафіяльных супольнасцях вернае адданне Хрысту і аднавіла духоўныя сілы, каб быць радаснымі і дзейснымі сведкамі надзеі на службе новай евангелізацыі”.
“Яго Святасць заклікае багацце дароў Божага Духа да плённага крочання дарогай дабра і, просячы аб малітве падтрымкі свайго служэння наступніка св. Пятра, давярае кожнага матчынай апецы Марыі – Маці Касцёла”, - гаворыцца ў віншаванні.
Як дадаецца ў тэксце, Пантыфік ад усяго сэрца дасылае біскупу Антонію Дзям’янку, біскупам канцэлебрантам, прэзбітэрам, законнікам і ўсім вернікам, сабраным каля эўхарыстычнага стала, “шчодрае Апостальскае благаслаўленне, ахопліваючы ім усю дыяцэзіяльную супольнасць і мясцовы Касцёл у Беларусі”.
Related items
-
Пачалася трансляцыя фэсту ў Будславе, куды прыйшлі першыя пілігрымы
-
З Беларусі ўжо выехалі некаторыя польскія святары, якім не працягнулі дазвол. А што з астатнімі?
-
Як спёку перажываюць пілігрымы ў Будслаў: вада, марозіва, малітва
-
Памятаеце гэту невідушчую спявачку? Яна зноў выступіць у касцёле
-
Першыя пілігрымкі выйшлі ў Будслаў: яны будуць ісці пешшу 9 дзён