Пра што гаварыў Папа з кіраўніком карпарацыі Apple?
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Папа Рымскі
- Add new comment
"Не тэхналогіі вызначаюць шчырасць зносін, а чалавечае сэрца".
Францішак прыняў 22 студзеня 2016 г. у Ватыкане кіраўніка амерыканскай карпарацыі “Apple” Цімаці Кука. Зала Друку не паведамляе аб падрабязнасцях сустрэчы. Аднак вядома, што Францішак гаварыў пра тое, што інтэрнэт, сацсеткі і тэкставыя паведамленні - «дар Божы»:
- Але не тэхналогіі вызначаюць шчырасць зносін, а чалавечае сэрца і наша здольнасць выкарыстоўваць іх мудра.
55-гадовы менеджэр з ЗША прыняў кіраўніцтва IT-канцэрна ў 2011 г. пасля смерці заснавальніка “Apple” Стыва Джобса. Кампанія лічыцца самай дарагой у свеце. Яна атрымала ў 2015 г. прыбытак 234 мільярды долараў ЗША.
Трэба адзначыць, што Францішак не шкадуе слоў крытыкі ў адрас буйных карпарацый, але і станоўча ацэньвае значэнне і магчымасці новых тэхналогій. У прадстаўленым 22 студзеня 2016 г. пасланні на Сусветны дзень сацыяльнай камунікацыі ён падкрэсліў, што развіццё камунікацыі з’яўляецца Божым дарам, аднак патрабуе ад чалавецтва вялікай адказнасці.
Трэба нагадаць, што тыдзень таму на аўдыенцыі ў Ватыкане Пантыфік прыняў кіраўніка амерыканскай карпарацыі “Google” Эрыка Шміта, які пасля спаткання прызнаўся, што распавёў Францішку пра сваю кнігу, напісаную разам з Джарэдам Коэнам, пра новую лічбавую эру і яе ўплыў на будучыню людзей, народаў і бізнесу.
Media
Related items
-
Пытанні каталіцкаму святару задала аўдыторыя Threads. Адно аказалася моўным
-
У Гродне рэабілітавалі Казюкі. Але...
-
Пратэсціравалі хрысціянскі штучны інтэлект Acutis AI – добры «сябар», але можа памыляцца
-
У Мінску прэзентавалі план «Залатой Горкі» са скверам на могілках, якога там быць не можа
-
Каталіцкую капліцу, якую ў Расіі разабралі і адправілі на фронт, уратавалі праваслаўныя