«Маўчаць і маліцца». Папа распавёў, як змагацца з ілжывымі абвінавачваннямі
- Written by Katolik.life
- Published in Папа Рымскі
- Add new comment
«Праўда - ціхая, праўда - маўклівая, праўда не стварае шуму», - адзначыў Францішак.
3 верасня на гаміліі падчас ранішняй Эўхарыстыі Папа Рымскі Францішак распавёў пра тое, як паступаць у паўсядзённым жыцці, калі ўзнікаюць непаразуменні, і што "бацька хлусні, абвінаваўца, д'ябал, дзейнічае, каб разбурыць адзінства сям'і, адзінства народа". Прыводзячы ў прыклад Евангельскія падзеі, у якіх Езус адказвае маўчаннем на ілжывыя абвінавачванні і крыкі натоўпу, Францішак кажа, што праз гэта Езус "вучыць нас, што калі прысутнічае падобнае стаўленне, незаўважанне праўды, нам застаецца толькі маўчаць".
- Маўчанне, якое перамагае, але праз крыж. Маўчанне Езуса. Колькі разоў у сем'ях пачынаюцца дыскусіі пра палітыку, спорт, грошы і часам здараецца так, што ў канчатковым выніку сем'і прыходзяць да распаду праз гэтыя спрэчкі, у якіх бачна прысутнасць д'ябла, які жадае распаду... Маўчанне. Сказаць, што думаеш, а потым замаўчаць, бо праўда - ціхая, праўда - маўклівая, праўда не стварае шуму. Тое, што рабіў Езус - гэта нялёгка, але ёсць годнасць хрысціяніна, укаранёная ў Божай сіле", - параіў Пантыфік.
"З людзьмі, якія не маюць добрай волі, з людзьмі якія шукаюць толькі скандалу, якія шукаюць толькі раздзелаў, якія шукаюць толькі знішчэння, у тым ліку ў сям'і, трэба захоўваць маўчанне. І маліцца" - дадаў Святы Айцец.
Сваю гамілію Францішак скончыў малітвай аб ласцы распазнання таго, калі трэба казаць, а калі маўчаць. "І гэта тычыцца ўсяго жыцця: на працы, у сям'і, у грамадстве... ўсяго жыцця. Так мы будзем вялікімі наследавальнікамі Езуса", - цытуе Папу Vatican News.
Адзначым, што цяпер Пантыфік падвяргаецца нападам і вялікаму ціску, ілжывым абвінавачванням у тым, што ён нібыта пакрываў святароў-педафілаў у ЗША. Па словах аналітыкаў, гэтая барацьба развязана для таго, каб прымусіць Папу адрачыся ад прастола. На ўсе абвінавачванні Францішак таксама адказвае маўчаннем. І малітвай.
Related items
-
Кранальныя відэа са святаром робіць беларуская парафія
-
«Спадзяюся, што людзі, даведаўшыся пра гэта, умацуюцца ў веры». З'явілася вестка ад ксяндза Акалатовіча
-
А вы бачылі, як вырабляюць ружанцы? Працэс паказаў беларускі майстар
-
«Уся каталіцкая Беларусь моліцца». Як адрозніваецца афіцыйнае і неафіцыйнае жыццё Касцёла
-
Стала вядома, што беларускі біскуп сказаў Папе Рымскаму: «Мы ўсе стомленыя вайной»