Папа Рымскі зняўся ў серыяле Netflix - пра што ён?
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Папа Рымскі
- Add new comment
Эпізоды называюцца: Каханне, Мары, Барацьба і Праца. Фільм пабудаваны на дыялогах пажылых і маладых людзей
Галоўны рэдактар італьянскага выдання La Civiltà Cattolica і блізкі папскі супрацоўнік кс. Антоніа Спадара падзяліўся інфармацыяй з італьянскім каналам Sky/tg24. Упершыню серыял пакажуць на Рымскім кінафестывалі, які пройдзе 14-24 кастрычніка 2021 г. Каля Божага Нараджэння ён з’явіцца на Netflix.
У чатырох частках фільма Stories of a Generation con Papa Francesco мужчыны і жанчыны, якім за 70, размаўляюць з маладымі людзьмі ва ўзросце да 30 гадоў на агульначалавечыя тэмы. Эпізоды называюцца: Любоў, Мары, Барацьба і Праца. Тут выступяць амерыканскі рэжысёр Марцін Скарсэзэ, брытанская антраполаг Джэйн Гудал і аргентынская праваабаронца Эстэла Барнс дэ Карлота.
Папа ў размове з кс. Спадара пракаментуе некаторыя жыццёвыя сітуацыя, пра якія распавядуць асобы і пары з розных куткоў свету.
У 2019 г. Netflix зняў фільм Два папы пра Францішка і яго папярэдніка Бэнэдыкта XVI. Цяперашні Пантыфік неаднаразова падкрэсліваў важнасць дыялогу паміж пакаленнямі.
Related items
-
Чаму ў Беларусі мала святароў і жадаючых імі стаць – меркаванні вернікаў
-
Асаблівы выпадак: вайсковы аркестр суправадзіў каталіцкую працэсію ў Віцебску
-
Надзея на цуд? Фігуру Фацімскай Божай Маці падарылі Пуціну – і гэта не проста сувенір
-
Папа Рымскі сустрэўся з беларускім Нобелеўскім лаўрэатам Алесем Бяляцкім
-
Дамінікане ў Кіеве паказалі наступствы атакі па горадзе і пашкоджанні кляштара