BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Трэцяя ў Беларусі скаўцкая дружына ўтворана ў Гомелі [фота, відэа]

У гонар знамянальнай падзеі скаўты падкінулі ўгору свае берэты і новага дружыновага.

28 красавіка 2013 - новая дата ў гісторыі скаўцкага руху ў Беларусі. У гэты дзень у Гомелі ўтворана дружына скаўтаў, якія практыкуюць педагогіку FSE - Федэрацыі скаўтаў Еўропы.

Гомельская дружына стала трэцяй у Беларусі. З гэтага часу група гомельскіх скаўтаў мае свой сцяг і кіраўніка - верніка гомельскага касцёла Станіслава Чаропку, якога прызначыў дружыновым начальнік скаўтаў на Беларусі Павал Граковіч.

Таксама ў Гомель прыбыла Вольга Гарашэвіч - начальніца скаўтак на Беларусі, якая прызначыла кіраўніцай мясцовага «звязу» дзяўчат-скаўтак Аксану Шымковіч, а таксама ўрачыста прыняла ў скаўткі яе памочніцу Вольгу Клюй.

Свята складалася з удзелу ў Святой Імшы, урачыстага шыхтавання, рухомых гульняў і салодкага стала. У гонар знамянальнай падзеі скаўты падкінулі ўверх свае берэты і новага дружыновага.

- Чысціня вашага жыцця будзе дапамагаць іншым знаходзіць Ісуса Хрыста і разумець праз вашыя добрыя ўчынкі, што Бог любіць усіх людзей. Жадаю, каб вы былі добрым інструментам у руках Божых, - звярнуўся да скаўтаў гомельскі пробашч айцец Славамір.

 

Media

Last modified onНядзеля, 28 Красавік 2013 22:43
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць