Гомельскія скаўты правялі свой першы «Дзень братэрскай думкі»
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Скаўты - Гомель
- Add new comment
Радаснай падзеяй ДБД стала стварэнне ў гомельскім «звязе» новага скаўцкага «кап'я».
Традыцыйнае штогадовае скаўцкае мерапрыемства «Дзень братэрскай думкі» (ДБД) правялі ў Гомелі мясцовыя скаўты. Раней хлопцы далучаліся да ДБД скаўтаў з іншых гарадоў, а ў гэтым годзе ўпершыню ладзілі гэтае мерапрыемства самі.
Хлопцы прыдумалі праграму свята, у якую ўваходзілі сцэнкі, гульні, песні і вогнішча, аднак нечаканы лютаўскі дождж не дазволіў скаўтам выехаць на прыроду. Пасля ўдзелу ў нядзельнай Імшы і шыхтавання каля касцёла давялося праводзіць ДБД у памяшканні храма.
Таксама скаўты размаўлялі аб планах на будучы «вясеннік» і летнюю паездку на «Еўраджэм» у Францыю. Радаснай падзеяй ДБД стала стварэнне ў гомельскім «звязе» новага скаўцкага «кап'я». Цяпер акрамя «коп'яў» Арол і Бык у Гомелі з'явілася «кап'ё» Рысь, у якое ўвайшоў адзін дасведчаны скаўт і двое новенькіх.
Related items
-
З розніцай у 13 разоў выдзелена дзяржпадтрымка на праваслаўны і каталіцкі «духоўныя цэнтры» Беларусі
-
Чаму ў Беларусі мала святароў і жадаючых імі стаць – меркаванні вернікаў
-
У Беларусь прыехалі мастакі, каб маляваць касцёлы і не толькі, і падзяліліся ўражаннямі
-
Сітуацыя: католікаў абавязалі адрамантаваць касцёл, якім не карыстаюцца, каб аддаць яго дзяржаве
-
Як прайшло ў цэнтры Мінска масавае шэсце католікаў – адметнасці