BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Падчас урачыстасцяў у Будславе скаўты будуць ахоўваць парадак + ПРАГРАМА

«Вандроўнікі» і «правадніцы» будуць несці службу на Імшы, дзяжурыць па інфацэнтры і ля Крыжа Сусветнага Дня Моладзі.

Падчас традыцыйных урачыстасцяў у гонар абраза Будслаўскай Божай Маці ахоўваць парадак будуць дапамагаць каталіцкія скаўты. Па просьбе Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, дарослыя хлопцы-«вандроўнікі» і дзяўчаты-«правадніцы» будуць несці службу 4 і 5 ліпеня падчас Святой Імшы, а таксама дзяжурыць па інфацэнтры і стаяць у ганаровай варце каля Крыжа Сусветнага Дня Моладзі.

Упершыню скаўты FSE неслі ганаровую службу ў Будславе ў 2013 годзе. У гэты раз на свяце зноў збяруцца скаўты з розных рэгіёнаў Беларусі, многія з іх будуць ісці на ўрачыстасць у пешых пілігрымках. 

 

Праграма ўрачыстасцяў Маці Божай Будслаўскай 2014

4 ліпеня, пятніца

  • 13.00 — 17.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў кусташам санктуарыя
  • 16.00 — прынясенне крыжа і абраза Сусветнага дня моладзі
  • 18.00 — cвятая Імша для пілігрымаў
  • 20.30 — Акафіст у выкананні хору Грэка-Каталіцкай Царквы
  • 20.30 — Ружанец спяваны
  • 21.00 — марыйныя Нешпары
  • 22.00 — рахунак сумлення
  • 22.45 — адарацыя крыжа Сусветнага дня моладзі
  • 24.00 — працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай, cвятая Імша

 

5 ліпеня, субота

  • 02.00 — моладзевая праграма ў палатачным гарадку. Зайграе гурт «Laudans»
  • 02.00 — святая Літургія паводле грэка-каталіцкага абраду
  • 04.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • 05.30 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
  • 06.00 — святая Імша
  • 06.30 — Крыжовы шлях
  • 07.30 — фацімскі Ружанец
  • 09.00 — святая Імша
  • 10.15 — прэзентацыя рэлігійнай літаратуры выдавецтва «Про Хрысто»
  • 11.00 — святая Імша. Выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту. Эўхарыстычная працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай. Развітанне з крыжом Сусветнага дня моладзі. Ушанаванне рэліквій св. Яна Паўла ІІ.

 

Last modified onПанядзелак, 23 Чэрвень 2014 00:22

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць