У Беларусі і РФ шукаюць зніклага хлопчыка: ён можа стаяць ля храмаў
- Written by Katolik.life
- Published in Соцыум
- Add new comment
16-гадовы Руслан Шугаў з Гомеля сыйшоў з дому яшчэ ўлетку мінулага года.
Праваахоўнікі і валанцёры працягваюць пошукі 16-гадовага дзіцяці з Гомеля. Руслан Шугаў сыйшоў з дому яшчэ 16 ліпеня 2017 года і так і не вярнуўся. Хлопца не могуць знайсці да гэтага часу. Пошукава-выратавальны атрад «Сімуран», які шукае хлопчыка, паведамляе, што Руслан можа знаходзіцца каля праваслаўных і каталіцкіх храмаў на тэрыторыі Беларусі і Расіі.
Чытайце таксама: Сям'я зніклага Максіма: «Молім Бога, каб ён апынуўся ў Польшчы»
Зніклы жыў на вул. 50 гадоў Гомсельмаша ў Гомелі. На выгляд яму 16 гадоў, рост 175-180 см, хударлявага целаскладу. Калі сыходзіў з дому летам, быў апрануты: кепка, чорная майка з малюнкам або шэрая кашуля, шэрыя джынсы і красоўкі. Асаблівыя прыкметы: няма аднаго верхняга зуба, пры хадзе спружыніць на дыбачках, ляўшун, на ўнутраным боку далоні ёсць радзімы знак, заікаецца пры хваляванні. Паведамляецца таксама, што хлопчык пакутуе на псіхічнае захворванне.
Усіх, хто бачыў дзе-небудзь дзіцяці, просяць патэлефанаваць па нумарах: +375 29 232 11 11 (ПСО «Симуран») або ў міліцыю: 102, +375 29 534 89 75.

Related items
-
Самы папулярны хрысціянскі курс? У беларускім Касцёле пашырае ўплыў «Альфа»
-
Без кантактаў з прэсай і афіцыйных сустрэч правялі першыя дні ў Ватыкане вызваленыя беларускія святары
-
Вызваленых святароў прывезлі з Беларусі ў Ватыкан
-
«Ніколі такога не бачылі». Учынак святароў у Цярнопалі ўразіў нават атэістаў
-
Выйшлі на волю каталіцкія святары, асуджаныя ў Беларусі да доўгіх тэрмінаў