Фота: БРСМ правёў акцыю на могілках ля «кальварыйскага касцёла»
- Written by Katolik.life
- Published in Соцыум
- Add new comment
Валанцёры працавалі граблямі і венікамі, прыбіралі смецце і апалае лісце.
Рэспубліканская дабрачынная акцыя "Аднаўленне святынь Беларусі" стартавала 18 красавіка ў Фрунзенскім раёне Мінска. У гэты дзень валанцёры руху ГА "БРСМ" "Добрае сэрца" сярэдніх школ №7, 116, 138 сумесна з Фрунзенскім раённым камітэтам ГА "БРСМ" прымалі ўдзел у навядзенні парадку на тэрыторыі рыма-каталіцкай парафіі Узвышэння Святога Крыжа, паведамляе ў сацсетцы першасная арганізацыя гэтай дзяржаўнай моладзевай структуры і публікуе фотасправаздачу. На здымках відаць, як больш за дзесяць хлопцаў і дзяўчат працуюць граблямі і венікамі, прыбіраюць смецце і апалае лісце.
Нагадаем, раней Katolik.life паведамляў пра акцыю БРСМ па ўборцы ад снегу тэрыторыі касцёла ў Лагойску.
Мінскі каталіцкі храм Узвышэння Святога Крыжа размешчаны на Кальварыйскіх могілках, дзякуючы чаму вядомы таксама, як «кальварыйскі касцёл». Гэты помнік архітэктуры ў неагатычным стылі ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.
Related items
-
Пасля 10 гадоў маўчання зноў атрымаў голас арган у Дзятлаве – вось як ён гучыць
-
«Ніколі такога не бачылі». Учынак святароў у Цярнопалі ўразіў нават атэістаў
-
Унікальную серыю ікон стварае майстар крыжа Ефрасінні Полацкай. Сцвярджаецца, што праз адну ўжо здараліся цуды
-
На выратаванне вядомага касцёла дзяржава так і не знайшла грошай і звярнулася да грамадзян
-
Найменшы ў самым маленькім касцёле: у Беларусі з'явіўся новы арган